Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВЯСЁЛЪНЩА ж. Нявеста. Прыбралася ты, дзеўка, як усе адно вясельніца. Шыліна Шум. ВЯСЁЛКА ж., бат. 1. Грыб смаржок. / вясной ёсць свае грыбы - вясёлкі. Слабада Шум. 2. Бяроза ў час цвіцення. Вясёлка ета бяроза з сярожкамі, як вунь у мяне ва двары. Ноўка Віц. Глядзі вясёлку не зламай. Лялеўшчына Гар. ВЯСНЯНКІ мн. Вяснушкі. I шчокі, i нос усыпаны вяснянкамі. Слабада Шум. ВЯТРАК м. Флюгер; прыстасаванне для вызначэння напрамку ветру. Паставж каля хаты вятрак. Замошша Брасл. ВЯТРОЎКІ, ВЯТРУЎКІ, ВЯТРУФКІ мн. Басаножкі. У Марыны вельмі модныя вятроўкі. Мікалаева Міёр. Купіла я сваёй малой вятруўкі. Перавознікі Паст. О, якія ў щбе, унучка, вятруфкі, хоць на вяселле ў іх ідзі. Сахнавічы Глыб. ВЯЩСТЫ прым. Галінасты, бухматы. Півоні ў мяне такія вяцістыя. Дабея Шум. Г ГАБАЛЛЕ н., зб., толькі адз. Куп'ё, купіны. Калі хадзілі na тому габаллю, дыкможна было ногі пераламацъ. Быцава Беш. ГАБЛЯВАЦЬ незак. Ісці напрасткі. Куды гэта баба так габлюе? Толькі спадніца відаць. Новы Пагост Міёр. ГАБЭЛІК, ГАБЭЛЬЧЫК, ГАБЛЮШОКж., памяти. Гэблік. Вот наработаю габэлікам mpoxi, i даска да столі будзіць як завадская. Тупічына Шарк. Габэлік у capai недзе валяецца. Проземля Чаш. За габэлік чуць не падраліся. Загор'е Глыб., Гута Паст. Трэба падтачыцъ габэлъчык. Чарневічы Глыб. Наш габлюшок ляжыць у скрыні. Мыкава В.-Дзв. ГАВ АР А ж. Гаворка. Ягоная гавара ўсім ужо надаела. Гарбацэвічы Арш. ГАВ АРОК л*. Гаваркі чалавек, гаварун. Калі сабіралісь мы гуляцъ, якой-небудзъ гаварок знаходзіўся i расказваў нам шуткі розныя. Бігосава В.-Дзв. ГАВАРУШКА ж., часцей ГАВАРУШКІ мн., бат. Грыб апенька. Міма гаварушак я ніколі ні прохожу ў лесі. Сабіраю i салю на зіму. Загарадна Лёзн. У гаварушак гипяпкі з узорамі. Доўжа Віц., Слабада Шум. Я на пню свежанькія гаварушкх нашла. Белая Ліпа Сен. Гаварушкі з 'яўляюцца вясной i бываюць невялікі час. Заполле Сен., Пунішча, Дзяйкі Віц., Азёркі Гар., Слабада Шум. Параўн. гарэлік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вятрўфкі, гаварўшкі, гйпяпкі, загоре, купё
2 👁
 ◀  / 305  ▶