Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВУШЛЫ прым. Спрытны, знаходлівы, хуткі. Ну, ты i вушлы мужык. Смалоўка, Хадейка Тар. А хлопец ён вуьилы, з яго толк будзе. Празарокі, Чарневічы Глыб. На канікулах унучок быў, віжу, вушлы ён расцецъ. Вісяты Міёр. ВУШМАЛА аг., зневаж. Знешне неахайны, невялікага розуму чалавек. Ну які ж ты вушмала! Ну ніякага ж саабражэння! Вусава Глыб. Ай, які страшны мужык, як вушмала, такі ж запушчаны. Перавознікі, Прамышляды Паст., Альхоўцы Шарк. ВЫБАСЩЦЬ зак., экспр. Збэсціць, зняважыць. Прышоў - ні добры дзет, ні до відзэня, дык i выбасціў з граззю змяшаушы. Папкі Міёр. ВЫБІТНЬІ прым. Прыгожы. Ён малец выбітныI Антонаўка Арш. ВЫБОІ толькі мн. Шпалеры. Паклеілі мы ў хаце новыя выбоі. Ліпаўкі Докш. Добра ў не ў хаце. Чысцінька, кругом выбоямі паклеіна. Сахнавічы Глыб. ВЫГАННАЕ н. Дзённы харч пастуха. Выганнае з вечара гатовілі, давалі, што было ў хаце. БулахіГлыб. ВЬЕТАРКА1 ж. Выгар; участак лесу, хмызняку, выпалены агнём. Сёліта проз гэтыя пажары выгарка намнога большая. Мішкавічы Шум. Параўн. выжарка. ВЫГАРКА2 ж. Яма, запоўненая вадой; сажалка. Прынясі вады з вьігаркі, польём грады. Чэрцы Леп. Дзед выкапаў вельмі глыбокую выгарку, дык мы абгарадзілі яе. Ураджайная Глыб., Палова, Прудок Гар., Фарынава Пол., Клясціцы Рас., Лазоўка Сен. ВЫГОДА ж. Выгада, карысць. Якая выгода мне ад того пса? Мількі Брасл. ВЫДАЦЦА зак., безас. Здацца. А на тым мейсцы выдалася, быта нейкі чорны собака дорогу перабягаў. Малькі Брасл. ВЬЩЗЕР м. Здор. А с а свіней яшчэ й выдзер топім. Янкавічы Рас. Дзед, mani печку, буду выдзер тапіць. Буды Шарк. ВЬІДЗЕРГА ж., тэхн. Цвікадзёр. Выдзергай выцегнеш усе гвазды. Матырына Леп. ВБІДЗЕРКІ мн. Поле на месцы сенажаці, пакрытае дзірваном. На тых выдзерках ці вырасце што, а работы прыкласці трэба. Мікалаева Міёр. ВЬІДУБІЦЬ зак. Выбіць, вычысціць. Трэба вьідубіць коўдру. Валосава Тал. ВЬІЖАРКА ж. Выгар; участак лесу, хмызняку, выпалены агнём. На выжаркі ў гэтым гаду столька маліны было. Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. выгарка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 305  ▶