Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВУЖЭЛАК м. Спрытны хлапчук. Малодшы брат настаяшчы вужэлак. Папоўка Сен. Грыбоў яны, вужэлкі, болі, чым ты, набралі. ГоркіЛеп. ВУЗА ж. Пчаліныя соты з мёдам. Вазьмі вузы з 'еш. Жоўніна, Лісна В.-Дзв. Пчол у дзеда не было, a ў дзядзькі з радасці раз так аб'еліся вузы. Вядзерава Беш., Буда Дубр., Дразды Лёзн. ВУЗЁЛ м. Вузел. Завяжы вузёл. Горкі, Малы Поўсвіж Леп., Бугаі Сен. ВУЗДУХІ мн. Упадзіны па баках у каровы. Вуздухі ў каровы глубокія. Беразіно Докш. ВУЛЛЯК, ВУЛЬ м. Булей. У нас на хутары вуллякі густа стаялi, штук дваццацъ було. Дварэц Чаш. Раней казалі "вулъ'\ зараз вулей". Завер'е Брасл., Ласкаўшчына Глыб., Грэйцева Паст., Германавічы, Юзафова Шарк. ВУНЬДЗЕКА, ВУНЬДЗІКА гл. ВОНДЗЕКА ВУПАР M.t зневаж. У парты чалавек. Ну г вупар ты, што ні кажы, ты ўсё дагары. Свольна В.-Дзв. Нічого не дакажаш, гэткі вупар удаўся. Вісяты Міёр. Ён такі вупар! Балаі Паст. Які ты вупар/ Вярэнькі, Гута, Дунілавічы, Казлоўшчына Паст., Бортнікі, Стуканы Глыб., Верамееўшчына Дубр., Арханава Міёр., Бугаі Уш., Валожанкі, Савуткі Шарк. ВУРВЭЛАК гл. ВАРВАЛАК ВУРЗГАЛКА 1 ж. Пырскаўка; тое, чым пырскаюць. Вазьмі вурзгалку i тадыўцюжыць лепт будзе. Доўгае Глыб. ВУРЗГАЛКА 2 неадабр. 1. аг. Чалавек, які неахайна есць, Еш па людску, вурзгапка. Надазер'е Глыб. 2. ж. Балбатлівая жанчына. Вурзгалка прыйшла на еяло. Вераб'і Глыб. ВУРЗГАЦЬ незак., экспр. 1. Гучна есці, сёрбаць. Пі кофію як трэба, а ня вурзгай мне! Надазер'е, Псуя Глыб. 2. Утвараць гук, падобны на гудзенне. Ты вурзгаў добра, да іна будзіць вурзгаць даўжэй. Труды Пол. 3. Надакучліва плакаць, румзаць. Чаго вурзгаеш? Што ўжо не так? Косарава Глыб. ВУСЕШЦА ж., заал. Вусень. Летам на гародзе работы многа: то палоць нада, то вусеніц сабрацъ. Стасева Лёзн. ВУСНЩЫ мн., бат. Вусікі на сцябле гарбуза. Калючыя вусніцы, ногі можна параніць. Onca Брасл. ВУСТА, ВУСТЫ мн. Губы, вусны. Вуста, воны - у с ё ў яго было прыгожае ў маладосці. Аморосавічы Шум. Мае вусты ў мяду. Ноўка Віц. ВУТАК, ВУЦЕНЬ, ВУЦЯК, ВУЦЯР м., заал. Качар. Вутж чуць не трапіў пад калёсы. Мар'янполле Брасл. Вутак жырны, хто яго будзіць есці? Бараны Глыб., Лісуны Арш., Езярышча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеліся, амбросавічы, верабі, вупарі, вўста, вўцень, завере, марянполле, надазере
5 👁
 ◀  / 305  ▶