Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВОСЬ, ВОСЦЬ ж., бат. Асцюк. В ось пупала ў pom, чуць дохтар дастаў. Асташэва Лёзн., Забор'е Рас. Када пападаюцъ восіў адзежу, патом у сё чэшыцца. Ткачы Гар. Глядзі, каб восць у вока не папала. Дзяйкі Віц. Пільна глядзі, не загані сабе восці ад гэтых каласкоў. Дразды Беш., Вяжы Брасл., Жыгалава, Сураж Віц., Загуззе Гар., Празарокі Глыб., Пустынкі Сен., Мікіціха Шум. Параўн. волаць. ВОСЬДЗЕКА гл. ВОДЗЕ ВОСЬМЕРА ліч., зб. Васьмёра. У бацькі восьмера дзяцей. Арэхаўск Арш. ВОТАРАП прысл. Няшчыльна. Саломы брыку вотарап наклалі, каб добра патапталі, то з паўорыкі ці было б. Фалевічы Паст. BOTPAHA, ВОТРЫНА ж., зб., ВОТРАШ, ВОТРАНЫ мн. Буйная мякіна, амецце. Жыта ўсё ачысцілі ад вотраны. Папшулі Міёр. Учора мы нанеслі цэлае карыта вотрыны. Пралетарыя Уш. Запар вотрыны ŭ дай карові есць. Труды Пол. Калі малоціш, вотрані ліцяць. Горкі Леп. Вотраны сытюцъ у застаронак. Пышна Леп., Ветрына Пол., Какоўчына Сен., Павулле Уш. ВОТРАШЦА ж. 1. Кашолка, у якой насілі амецце. Вбтрані насілі ў вотраніцах, яны должны быць у хозяйстве. Горкі, Дворынгча Леп. 2. Абгароджанае бярвёнамі месца для амецдя. Каля асеці здзелаў вотраніцу, куды буду сыпаць мякіну, вотрану. Даўгабор'е Рас. ВОТРЫНА гл. ВбТРАНА ВОТЧЫМ м. Айчым. Быў вотчым раныйэ ў сельсавеце дэпутатам. Кубелеўшчына Шарк, Вотчым бьіў мне што родны бацька. Задуброўе Віц., Валкалата Докш., Новы Пагост Міёр., Кулінава, Селішчы Уш., Ілава, Слабада Шум. ВОЎРА ж. Шчотка для адзення. Дай ты мне воўру пальто пачысціць. Малыя Галыні Беш. ВОХВАТ м., вет. Конская хвароба апой. Пакасіў вохват тады ў саўгасе много коней, сэрца не выдзержала. Бачэйкава Беш. ВОЧМЕНЬ м., мед. Ячмень; запаленне тлушчавых залоз павек. Ізноў вочмень на глаз сеў. Ілава Шум. ВОЧЫ толькі мн., ВОЧЫКІ памянш. Акуляры. Дай мне вочы, на тумбе ліжаць. Зачарэўе Міёр. А гдзе мае вочыкі? Хто з німі гуляўся? Загор'е Глыб. ВОШАСЦЬ ж., вет. Хвароба ў жывёл, птушак. Нейкая вошасць пашла ў кралей, што, адкуль? Пачаевічы Чаш. ВОШЫЎКА ж. Пояс у мужчынскіх штанах; паясніца. Вошыўкаў штанах зусім парвалася. СлабодкаГар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгаборе, заборе, загоре, паўбрыкі
1 👁
 ◀  / 305  ▶