ВОБЛША ж., заал. Плотка. Вобліца цяне, волоча, а паплаўка не моча. Каўшэлева Шарк. У нас у возеры ловяцъ вобліцу. Бешанковічы. ВОБМАЛЬ прысл. Нямнога, малавата. Яблыкаў сёлета вобмаль будзіць. Воўкаўшчына Глыб. Рыбы зусім вобмалъ. Вярэнькі Паст. ВОБМЕЛЪГАМ прысл. Імгненна. Я цябе проз болота вобмелъгам пранясу. Пачаевічы Чаш. Мушка вобмелъгам мша праляцела. Цяпіна Чаш. Як-та вобмелъгам прайшоў дождж. Мількі Брасл. Вобмелъгам дзесьці схаваў костку сабака. Гараўцы Міёр. ВОБРУС м. Абрус. Засцялі стол белым вобрусам. Зялёнка Пол. ВОБУЙ, ВОБУЎ м. Абутак. А тут вот вобуй стауце! Балаі, Буцавічы, Ласіца Паст., Кавалі Рас. Добры вобуй надо бярэч, ён жа грошай стоіць. Гваздова, Каміншчына Глыб. Малому вобуу да школы купіць трэба. Валкалата Докш., Кулінава Уш. ВОГІР памянш. ВОГІРЧЫК м. Жарабок. Восенню мы купілі вогіра. Барсукі В.-Дзв. Відзеў суседзева вогірчыка ~ крэпенькі такі, добры конь будзіць. Гарадзец Шарк. ВОГЛЫ, ВОЛГЛЫ прым. Вільготны, вогкі. Зямля пасля дажджу яшчэ воглая. Дубінцы Чаш., Пашкі Шарк. Туман утрам бьіў волглы, густы - наверно, днём будзіць жарка. Нурава В.Дзв., Г арадзец Шарк. В ОДАЛЬ, ВОДДАЛЕК прысл. Аддалена, водцаль. Дзяреўня наша водаль ад лесу. Кутняны Пол. Шчога не бачу воддалек. Закур'е Чаш. Калодзезъ воддалек ад маёй хаты. Мількі Брасл. ВОДДЫХ м., ВОДДЫШКА ж. Адпачынак. Воддыха мне німа. Калышкі Лёзн. Проз тры кіламетры воддышку зробім. Крайцы Леп. ВОДЗЕ, ВОДЗЕКА, ВОДЗІКА, ВОДЗЯ, ВОЙДЗЕ, ВОЙДЗЕТКА, ВОЙДЗІТКА, ВОСЬДЗЕКА прысл. Вось дзе, тут. Водзе нічога німа. Смалоўка Гар., Чашнікі. Водзека яна жывецъ са сваімі бацькамі. Моханава, Стралкі В.-Дзв. Не шукай, водзека твоя сукенка ляжыцъ. Стралкі В.-Дзв., Ідоўта Міёр. Яна водзіка гэта схавала. Слабада Глыб., Буды Шарк. Водзя калісьці быў дом. Езярышча, Залучча Гар., Мікалаёва Міёр. Войдзе ляжыцъ тая ануча. Радчонкі Гар., Грабяніца Віц. Войдзетка яно ляжыцъ. Асінторф Арш. Войдзітка стащъ клуня. Грабяніца, Кузняцова Віц. Восьдзека тот зламаўся і паваліўся. Лазічы Глыб. ВОДКІДЫ толькі мн. Адкіды. 3 гэтай бульбы нічога не палучыцца - столькі водкідаў свінням пайшло. Канашы Гap
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закуре
11 👁