Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВІРЛАЧ м., заал. Акунь. Такога вірлача злавіў на возеры Белым, кілаграмы на тры будзе. Латышы Глыб., Тумілавічы Докш. ВІРЛЫ мн., экспр. Вялікія вочы. Вгрлы свае патарэшчыў, дзіка глядзеў. Празарокі Глыб. Ну што вірламі мыргаеш, думаць нада было. Чурылава В.-Дзв., Драбаўшчына Глыб., Гарбачэва Рас., Більдзюгі Шарк. Параўн. вылупаі BIPCTA ж. Дровы, складзеныя ў доўгі рад. Ідзі з бацькам дровы складай у вірсту. Беразіно, Камайск, Крыпулі Докш. ВІРТУХАЦЦА незак. Мільгаць, мітусіцца. Чаго ты віртухаешся перад вачамі? Горкі Леп. ВІРЭНЬКА ж. Рыбацкая прылада на шчупакоў. Узняў вірэньку, а там - тры шчупакі Пусташы, Струнне Пол. ВІР'ЯНАЎКА гл. ВАЛЕР'ЯНА ВІСЕНШК м,, заал. Шпак. Якась вісеннікі прылящць, тады i зіма кончыцца. Галубава В.-Дзв. ВІСЛА ж. Галіна дрэва блізка ад зямлі. Летам куры на віслах сядзелі, а на зіму перасадзілаў куратнік. Сухавежа Міёр. ВІТАШОК м. Месяц у апошнюю чвэрць. На небе відаць віташок. Шуміліна. ВІТЛА ж. Чапяла. Вітлы німа ў гэтай хаце. Стрыжава Беш. BITĆK м., бат. Качан капусты. У гэтым годзі вялікія віткі капусты. Іскозы Дубр., Асінаўка, Беліца Сен. Параўн. велок, вілок. ВІТУН м. Дубец. Не будзеш вучыцца - вітуном атсцябаю. Грышына Рас. ВІТУПЖА ж. 1. бат. Фасоля, якая ўецца. Вітушка так вырасла, што нільзя прайці Весніно В.-Дзв., Асташэва Лёзн., Рацькава Уш. 2. Абора. Бацька мне звіў вітушкі, нада іх зацягнуцъ у вушкі лапцю. Грынеўшчына Докш., Сяляўшчына Рас. ВІХАРКА, ВІХРАНКА ж. Мачалка. Віхарка гэтая новая, добра трэ. Каўровая Дубр. A віхранка ў бані асталася, пайду заберу. Шыліна Шум. ВІХРАНЖ м.} ВІХРУХА ж. Моцны вецер, бура. Раптам узняўся такі віхранік, стала цёмна, паліў дождж як з вядра. Будзішча Арш. Такая віхруха паднялася. Янкавічы Рас. ВІХРАНКА гл. ВІХАРКА ВІХРУХА гл. ВІХРАШК ВІХРЬІНА ж. Верхні стык страхі, вільчык. Дзеці прыедуць, дык нада віхрыну паправіць. Баева Дубр. ВІЦЦЁ н., зб. Галлё, вецце. Схадзі ў беразняк за віццём, венікі пара візаць. Апанаскавічы Уш. Параўн. війто, вімно, вішшо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валеряна, вірянаўка
3 👁
 ◀  / 305  ▶