Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВЁТРАНЩА ж. Франтон. У хаце была высокая ветрангца. Свяча Беш. ВЁТРІНЫ толькі мн. Буйныя адходы пры ачыстцы зерня. Ветріны далёка ляцелі ад чыстага зірна. Асташэва Лёзн. ВЕТРЫВАЛ гл. ВЕТРАВАЛ ВЕДЬ ж з б. Пладаносная частка сцябліны аўса. Ветрам поломала вець аўса. Асташэва Лёзн., Перакопава Сен. ВЕЧАРНЕЦЬ незак., безас. Вечарэць. Цяпер рана начало вечарнець. Мілашы Брасл. ВЕЧАРУШКІ ми., памяти.-ласк. Вячоркі. На вечарушкі збіралісяў одну хату, співалі, расказувалі цікавыя гісторыі. Баева Дубр. Раней дзяўчаты вельмі любілі збірацца на вечарушкі. Пушкі Лёзн. ВЁЧНЕ прысл. Заўсёды, пастаянна, увесь час. Вечне ты дома не бываіш. Onca Брасл., Гута Паст. ВЕЧОРАМ прысл. Вечарам. Апранайся, бо вечорам будзе зімна. Дрысвяты Брасл. ВЁШАЛА, ВЁРШАЛА н., ВЁШАЛЫ, ВЕШАЛЫ мн. Прыстасаванне з жэрдак конусападобнай формы для сушкі сена. Сена, каб яно ня мокла, удзявала ў вешала. Лонск Шарк. Паклалі сена на вершала. Бубалі Шум. Клевер ня дужа высах, так мы яго ў вешалы склалі. Ксенжаполе, Рудабісць Брасл. За дажджамі i на вешалах сена доўга сохнуцъ будзіць, Грэцкія Міёр. // Перакладзіна, жардзіна, прызначаная для развешвання чаго-н. А вун на вешале знімі пару цыбулгн мне. Арэхаўск Арш., Багушэўск, Ског Сен., Гарадзец Шарк. ВЕШАЛЬНПС м. Вісельнік. Тут закапаны адзін вешальнік. Станіславова Дубр. ВЕШКА ж. Гронка. Гаворуць, арэхі ці жалуды вешкамі растуць. Гарэлькі Дубр. Паехалі ў маліны, а там такія вешкі былі. Гацькаўшчына Арш. ВЁЛ ж. Ветраны млын. На гары ў нас некалі вея круцілася,. Вярэнькі Паст. ВІДАЦЦА незак. ł. Віднецца. Капуста вун там відаіцца за калодзежам. Палялейкі Шарк. 2. безасаб. Развідняцца. Я дадому прыйшла, калі пачынала відацца, дык бацька з хварасцінай ужо стаяў. Мазалава Віц. ВІДЭЛЬКА ж. Відэлец. Вазьмі еідэльку, паеж яешню. Шклянцы Докш. Відэлькі заўсёды ляжацъ ад лыжак у асобным месце. Крыпулі Докш. Параўн. ванзэлак2 ВІЗАЛЬНГЦА ж. Вязальшчыца. Плохая з ie візальніца няўсідчывая. Кузняцова Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 305  ▶