Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ВЕЛОК, ВІЛОК м. Качан капусты. Велок капусты не забудзъ узяць, а то забяруцъ. Баршчоўка Віц., Загарадна Лёзн. Капуста нешта не завязалася i вглок дужа малінькій. Гразіна Арш., Халамер'е Гар., Пышна Леп. Параўн. віток. ВЕЛЬКАНАЦ, ВЕЛЬКАНЕЦ гл. ВЕЛЖАНЕЦ ВЁЛЬКІ прым. 1. Выдатны, які валодае высокай ступенню пэўнай якасці. Велкі чалавек наш сын, усе да яго з павагай адносяцца. Радзюкі Шарк. 2. Дарослы. Велькая выросла ўнучка за лета. Дрысвяты Брасл., Аўсеева Сен. 3. Значны па колькасці. У яго велькі заробак. Смаляны Арш. ВЕДЬМА прысп. Вельмі. Велъма пабачыць хацелася б, каб на свае вочы. Бугаі Сен. ВЕЛЬМАВАЦЬ незак. Частаваць. Дарагхх гасцей вялъмуюцъ клёцкамі з душамг. Зоськава Арш., Полымя Сен., Селішча Уш. ВЁННІК м., зб.у бат. Трава з кветаносным сцяблом у выглядзе мяцёлкі. Роў патроху стаў зарастаць веннікам. Параф'янава Докш. ВЕНЦ прысп. Больш. Щ стау ты венц палучаць грошай? Папкі Міёр. ВЕРАБІНА ж., бат. Рабіна. Хачу яшчэ верабіну ля хаты пасадзіць. Туркова Міёр. Гэтую верабіну пасадзіў мой дзед. Задоры Леп. ВЕРАСАВІШЧА н. Месца, дзе расце верас. Сцежка ішла чэраз верасавішча. Жукава Г ар. ВЁРАСК, ВЁРАСЬ, ВЯРЭСК м., бат. Верас. Вераск яшчэ ў начале аўгуста цвіцець пачынае. Тады ад вераску ў лясу як дым сірэневы. Старое Сяло Віц., Грыды, Забор'е, Латышы Глыб., Парфенаўка Дубр., Малы Поўсвіж Леп., Баяноўшчына Пол., Горы, Кавалі Рас., Кугоні Уш., Лужкі Шарк., Забор'е Шум. У верася дужа ўкусны пах, такі салодкі. Храпакі Віц. Па вярэску добра растуцъ грыбы. Грыцы Глыб. ВЕРАСЯЛЕННІК м., бат. Ядловец. Верасяленнік на ўзлесках расцецъ. Гэта ёлачка такая маленькая з ягадкамі. Яго, калі капцяць, то дабаўляюць у агонь. Горы Рас. ВЁРАТ м., мед. Сып на целе. Такі eepam па целу i свярбіць жа так. Горкі Шум. ВЕРАЎЧЫНА ж. Вяроўка. Вазьмі вераўчыну i схадзі за каровай. Высачаны Лёзн., Ветрына Пол. ВЕРАЦЕИКА ж. Узгорак сярод балота. На верацейкі мы Куполу гуляем кажны год. Белая Ліпа Сен. ВЕРАЦЁНКА ж., заал. Гадзюка, вераценніца. Верацёнка грэлася на сонейку. Пальмінка Гар., Камянполле Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, парафянава, халамере
13 👁
 ◀  / 305  ▶