ВАЛЬДЭБР м. Вялікая хата, будынак. Во, які вальдэбр так хутка пабудавалі! Дрысвяты Брасл. ВАЛЬКАВАЦЦА незак., экспр. Сварыцца, быць у нязгодзе. 3 сынам толькі што валькавалася: яго матацыкл зламаўся, дык бацькаў хацеў падхапіць - на вечарыпу ехаць. Латышы, Празарокі Глыб. Параўн. вадзщца. ВАЛЬЦОЎКА ж. Пшанічная мука першага гатунку. У магазін вальцоўку прывезлі. Валожанкі Шарк. ВАЛЬЧЫЦЬ нгзак. Нагаворваць, пляткарыць Яна начала вальчыць намянеўсяк. Анкуды Паст. ВАЛЯК м., ВАЛЮШКА ж., ВОЛЛЕ н. Валлё ў птушак. Гусь наеў валяк. Дрыгучы Міёр. У нашага петуха волюшка малая значыцъ, яшчэ голодны. Пішчалава Арш. За дзет курыца волюшку сваю наб'ецъ. Казімірова Пол., Цясты В.-Дзв., Сяло Гар., Новыя Валосавічы Леп. Калі ў курыцы волле поўнае - значыцъ, нахваталась, не голодная. Кавалі Глыб. ВАЛЯН м., асудж. Гультай, абібок. Ну i валян ты, соромна павінна быць. Стары ўжо, а рабіць нічога не хочыш. Пачаевічы Чаш. Параўн. ванзэлак3. ВАЛЯР'ЯНА, ВАЛЯР'ЯНАЎКА, ВАЛЯР'ЯНКА гл. ВАЛЕР'ЯНА ВАЛЯЦЬ незак. Валіць (валёнкі). Только цесцъ мой умеў валяцъ валёнкі, i тот памёр. Драгуны Міёр. ВАНДЗОНКА ж., кулін. Вэнджанае мяса. Вазьмі вунь теш вандзонкі. Ноўка Гар., Кашталянаўшчына Глыб., Лучай Паст. ВАНДЗЭЛАК гл. ВАНЗЭЛАК1 ВАНЕНКА ж. Ванна. Добра ў горадзе: у ваненку залез i баню тапіць ня трэба. Галубава В.-Дзв. // Вялікая глыбокая пасудзіна з ручкамі для вадкасці. Налі вады ў ваненку, вот i папалошчым бяллё. Драгуны Міёр. Такі дождж ліў, што цэлую ваненку вады набралася. Язна Міёр. ВАНЕЦЬ незак., безас. Смярдзець. Ваніць, як ад сабакі. Лісна В.-Дзв., Княжыца Віц. ВАНЕТА ж., экспр. Брыдкі, вельмі непрыемны пах. Што за ванётаўхаце? Ляхаўка Дубр. ВАНЗЭЛАК1, ВАНДЗЭЛАК, ВАНЦЭЛАК м. Клунак. У сю адзежу на смерць у ванзэлак злажыла. Ахрэмаўцы Брасл. Ванзэлак на машину ўскінула. Чарневічы Глыб. Вунь, дзетачка, вандзэлак ляжыць, паглядзі там, можа, што знойдзеш. Абухава, Барсукі, Дзёрнавічы, Каханавічы В.-Дзв., Драгуны Міёр., Вярцінскія, Гута, Вярэнькі, Дварчаны, Лынтупы Паст., Грыбоўшчына, Лужкі Шарк. Збірацца ў дорогу трэба, ванцэлак сабраць. Ураджайная Глыб
Дадатковыя словы
валеряна, валяряна, валярянаўка, валярянка, набецъ
7 👁