ВАГАМ прысп. Марудна, павольна. Буланага каня нічым ні падгоніш, ён усігда вагам ідзець. Барсукі Дубр. ВАГАН м.9 экспр. Здаровы, мажны мужчына. Гэткі ваган, а ляніцца рдбіць. Ясева Міёр. ВАГКІ прым. Цяжкі, які мае вялікую вагу. Слоік мёду, хоць i нівялікі, а у руках вагкі Русіна Паст. Параўн. вескі. ВАГУЛ прысл. Разам. Вагул сабраліся ўсе. I светла сталаў хаце. Дачка з Віцебску прыехала, сын з Мёр, i матка, i бацька добра! Папкі Міёр. ВАДА ж. Загана, недахоп. У хлопца была адна вада папсаваная рука. Нурава В.-Дзв., Малыя Пышнагоры Леп. ВАДАМЕРЫ мн., заал. Мошкі, якія плаваюць на паверхні вады. Вадамеры прыгаюць na вадзе. Даўгінава Міёр. ВАДАНОСЫ толькі мн. Каромысел. Ускінь ваданосы на плечы, прынясі вады. Лужкі Шарк. Параўн. ворчык у 2 знач. ВАДАСТОЙ м. Невялікі вадаём, у якім доўгі час не высыхае вада. I калі ўжо гэты вадастой сыйдзе. Бачэйкава Беш. ВАДЗЕНЬ м. 1. заал. Авадзень. Во, яшчэ прычапіўся вадзень. Стайкі Віц. Мяне ўчора вадзень укусіў. Езярышча Гap. Пайду за каровай у поле, а то вадні з 'ядуцъ. Вадзянікі Гар., Вядзерава, Гарбачы, Лабачова Беш., Ваяводкі Віц., Папшычы Глыб., Міхалінава Лёзн., Багушэўск, Машканы Сен., Лукомль Чаш., Галі Шум., Ноўка Гар. 2. Надакучлівы чалавек. Во ўжэ дзе вадзень, не адчэпічцца ад міне. ВярэччаГар. ВАДЗШЦА незак. Сварыцца, быць у нязгодзе. Ужо вадзюцца. Крыку поўна хата. Стралкі В.-Дзв. На вуліцы дзве суседкі вадзюцца. Вярэнькі Паст. Матка з сынам дужа вадзіліся, дык сын дажа на свадзьбу не пазваў. Рошчына Сен., Латышы Глыб., Крыпулі, Макаравічы Докш., Анкуды, Варапаева, Гута Паст., Слабада Шум. Параўн. валъкавацца. ВАДЗЯШК м., заал. Земнаводнае, якое нагадвае яшчарку; трытон. Я малых вадзянікоў не лавіла ў дзецтве, а баялась больш, чым жаб i мышэй. Крывое Тал. ВАДКА ж. Звадка, сварка. Дома апяцъ ушчалася вадка. Макаравічы Докш. Хоць i кажуць, што німа тэй хаткі, каб ні было вадкі, алі ж мы ні вадзімся. А даўней усяк было: i вадка i благата. Труханкі Паст. Адны вадкі ў іх, ніколі міру няма. Бугаі Сен. ВАЕНШЧЫНА ж., толькі адз. Узороеныя сілы, армія. Дык яго ж у ваёншчыну забралі. Свілелі Паст. ВАЖКА, ВАЖКО безас.-прэдык. слова. Цяжка. Несці было дужа важка. Вялікі Поўсвіж Леп. Важко жыць у наш час. Зубава Арш
Дадатковыя словы
узброеныя
3 👁