Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БЯЗУЛА ap... асудж. Абібок. Ніколі з твайго бязулы ўжо толку ня будзіць! Барсукі Дубр. БЯЗУРНІК м.9 БЯЗУРНІЦА ж., БЯЗУРНЫ прым. Пястун, балавень, непаседлівы чалавек, шкадлівае дзіця. У мяне пляменнік - ну такі бязурнік! Задроўе Арш. Ну ты i бязурнік, дзядзька, як малы! Сокарава Беш. Ён адзіны ў маці, тому i бязурнік. Рудня Гар. Гэты бязурнік зноў палез пад стол. Марозава Гар. Маліц твой вялікі бязурнік. Езярышча Гар. Які ж бязурнік гэты хлопец ~ усюды ўлезе! Радчонкі Гар. Сын у я е~ бязурнік, намучыцца яна з ім. Залучча Гар. Ах ты, бязурніца. Канашы Гар. Такей бязурнный, tumo спасу ад яго німа. Канашы Гap. БЯЛАСНЕ безас.-прэдык. слова. Добра. Як вам бяласне тут! Казяны Брасл. БЯЛЁВЫ прым. Надта белы, выбелены, чысты. Купляліся бялёвыя ніткі Гаравыя Пол. Дзе мая бялёвая рубашка? Ноўка Віц. Якая ў цябе скацерка бялёвая, наверно, Аріеляй" мыеш. Камоскі Беш. БЯЛЁНАЕгл. БЯЛЁНЫ 2 БЯЛЁНКА гл. БЯЛЁНЫ2 БЯЛЕНЫ1 прым. Забелены мапаком. Булёну бялёнага зварым вечарам. Урбаны Брасл. Можа, чаго бялёнага на вячэру зварым, а то мясаўжо надаела. У нас бялёную фасоль лепі ядуцъ, чым пракіданую. Лукашова Паст. БЯЛЁНЫ2 наз., м., БЯЛЁНКА ж., БЯЛЁНАЕ, БЁЖНАЕ, БЯЛОЕ н., толькі адз., кулін. Малочны суп. Сварю я сянне бялёны. Грабяніца Віц. Бялёны - смашны суп, мае дзеці любяцъ яго. Варашылы Сен. Маці зварыла на абед бячёнку. Езярышча Г ар. Бывала, варыцъ маці бялёнае, а мы ўжо з лыжкамі сядзім, чакаем. Дразды Віц. Унукі дужа любяцъ бялёнае з рісам: я туды ім i сахарку з маслам пакладу - за вушы не адцягнуць. Загарадна Лёзн. Бялёнае елі г вутрам, / вечарам. Стасева Лёзн. Сёння бёлінага навару ~ каб елі! Лазоўка Сен. На абед прыгатавалі бялое. Міхалінава Лёзн. БЯЛЕХА ж. Гарэлка. Не чуў, ці прывезлі бялёху ў магазін? Плюсы Брасл. БЯЛЩЬ незак. Прыпраўляць страву малаком. Я як бялю, дык бялю, не шкадуючы, бо майму нельга есці жырнага. Стуканы Глыб. БЯЛЛЕ н. Адзенне. У маёй бабулі шмат бялля, якое яна наста яшчэ ў маладосці. Дразды Віц. БЯЛОЕ гл. БЯЛЁНЫ2 БЯЛбСЛГУКА ж., бат. Сліва з белымі пладамі i плады з гэтага дрэва. Сёліта бялосліўка нічога, можно есці. Заслонаўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязўла, бязўлы, бязўрнік
2 👁
 ◀  / 305  ▶