Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
Муляры Паст. Там во ёсъ i красным бурачкі, i быдловыя. Лонск Шарк. У гэтым годзе быдловыя буракі павырасталі, як коні, хог(ь утраём адзін подымай. Германавічы Шарк. Быдловыя буракі садзілі, як гадавалі свіней. Папкі Шарк. БЫДЛЫ мн. Сена з перарослай, перастаялай травы. Сёлета накасілі абы-якогм сена - адны быдлы. Зубава Арш. Параўн. бадыллё. БЫДЬІЛКА ж. Бадыліна; голае сцябло. Гэтыя вусені ўсю капусту паелі, пакінулі толькі адны быдылкі. Клясціцы Рас. БЬІЗАУКА ж., заал. Гіз; авадзень, сляпень, вялізная муха. Бызаўка нас не палохалася. Мыкава В.-Дзв. Што муха - бызаўка, а авадзень - яшчэ большая, ад аднаго шуму вушы закладаіць. Бараны Глыб. Нейкая бьізаўка ў хату заляцела, носіцца, як угарэлая. Спігалыпчына Міёр. Вакол каня лёталі бызаўкі. Вераб'і Глыб. У гэтым лесе много бызавак. ЛеснікіГлыб. БЬПССА м. 1. заал. Цяля, бычок. А аднойчы быкса спадніцу маю з 'еў - i нічога, да сяго дня жывы. Задуброўе Віц. Параўн. бычанёнак, бычанок, бэрка ў 2 знач. 2. перан. Пра паўналетнюю дзяўчыну ў пары нявесты. Ганна вунъ якой быксай стала! Кутка i замуж пойдзе! Пачаевічы Чаш. БЫЛІНА ж. Бульбоўнік; сцябло бульбы. Хутка ўжо час i былгны скошваць. Клясціцы Рас. Параўн. бульбяшнік буль~ башнік, бульбёўнік у 1 знач., бульобуніна, быллё ў 1 знач., быльнік у 2 знач. БЬІЛКА ж. Былінка. / былку одну ні вырваў на градзе. Коравічы Чаш. БЫЛЛЕ зб. 1. Пер'е цыбулі, часнаку; бульбоўнік. Ніз аетаўляй, а быллё адрывай. Мельніца Шарк. Быллё ў цыбулі доброе выросла, а хто яго знае, якія галоўкі будуць. Азярцы Глыб. Хутка бульбу капаць: усе быллё посохла. Іванаўка Гар. Параўн. бульбяшнік \ бульбашнік, бульбёўнік у 1 знач., бульобуніна, быліна, быльнік у 2 знач. 2. Быльнік; адзін з відаў палыну чарнобыль. О, ужо быллё наросло! Матырына Уш. Усё поле быллём парасло. Фарынава Пол. БЫЛЬШК м. 1. Быллё; высакарослае сцяблістае пустазелле, пырнік, бур'ян. Быльнік закрываў хлопчыка аж да плеч. Кульгаі Глыб. Сёліта не паспееш скончыць праполку, як зноў быльнік стаіць. Уздорнікі Сен. Нёчага касіць, усё бьільнікам парасло. Рускі Шум. 2. Бульбоўнік. Бацька пашоў касіць бьільнік. Казімірова Пол. Быльнік ужо скошаны - хутка будзем капаць бульбу. Зялёнка Пол. Перад тым як бульбу капаць, трэба абавязкова скасіць бьільнік. Якубова Рас. Параўн. бульбяшнік \ бульбашнік, бульбёўніку 1 знач., бульобуніна, быліна, быллё ў 1 знач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бульббў, бульббўніна, бурян, быдлбвыя, бычанбк, верабі, пере
4 👁
 ◀  / 305  ▶