БУРАЧКІ мн., кулін. Боршч. Сёння на абед зварыла бурачкі. Папшулі Міёр. Заутра трэба будзе бурачкоў зварыць на дзень. Нярэйша Сен. БУРАЧШШЧА н. Поле пасля ўборкі буракоў. Бацъку мы знайшлі каля бурачнішча. Грыцы Глыб. БУРБАЛКА аг., асудж. Буркун; бурклівы чалавек. Яму не жонка папалася, a бурбалка: вечна злая, постоянна бурчыць. Замошша Брасл. БУРБАЛЫ мн. Пузыры на вадзе ў час дажджу. Калі бурбалы на лужах, то доўга яшчэ дожджык іцці будзіць. Ваўчо Уш. Параўн. болбаткі, булбаткі. БУРБУЛЕЦЬ незак. Бурліць. Супа на пліце пачынае бурбулёцъ. Промыслы Беш. БУРВАЛКА ж. Вялікі кавалак чаго.-н. Што ты гэтакіх бурвалкаў накрышыў? Дробна трэба! Кавалі Глыб. БУРЗОШЦЦА незак. Неахвотна есці. Што ты бурзолішсяў супе? Еж i не перабірай! Кавалі Глыб. БУРЛЫШКА ж. Месда ў ручаі, дзе бурліць вада. Яны, наверна, на бурлышку пашлі глядзецъ. Баева Дубр. Параўн. бурчак. БУРНУЦЬ зак. Шпурнуць, кінуць, Хто далей бурнё - той i перамог. Вядзерава Беш. БУРТ м. Насып. Сядзеў на канаве на бурту. Станіславова Дубр. БУРУЗДЗЁЦЬ незак. Невыразна гаварыць незразумелае. Дзядзька, прыйшоўшы з працы на падпітку, буруздзёў амаль цэлы вечар. Гарадок. БУРУЗДЗЩЬ незак. Памешваць. Ён не еў суп, а толькі буруздзіў лыжкай у талерцы. Мехавое Г ар. БУРЧАК м. Месда ў рацэ, дзе хуткае цячэнне i бурліць вада. На бурчаку злавіў акуня. Гарбацэвічы Арш. На бурчаку хацеў злавіць рыбіну. Будзішча Шум. Параўн. бурлышка. БУРЫ мп. Вялікія хвалі. У навальніцу такія буры на возеры! Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. баран 3. БУРЭНЯ ж. Карова. У вёскі без бурэні не пражывеш. Янкавічы Рас. БУРЯК м. Мелкае месда на рацэ з невялікім вадаваротам. Уся рачная рыба зараз стаіць на буряках. Крывіцкі Шум. БУСЛАК, БУСЬКА м. Бусел. Буслакі ў нас на бярёзіне гняздо звілі. Вадзянікі Гар. Буські кружацъ над дахам. Псуя Глыб. Параўн. бацъян, бощ, боцян, буцяк, буцян, буцьян. БУСЫ прым. Шэры. Я пакінула сабе бусага коціка, а сястра белага. Мікіціха Шум
Дадатковыя словы
ббщ, бурзблішсяў, бурчакў, бўлбаткі, бўрбалка, бўрбалы, бўрвалкаў, бўсага, бўські
5 👁