палечнік жоўты (чырвоны) — Гродз. р. (Кісялеўскі).
Начная свечка, гл. Асліннік.
Начная фіялка, гл. Вячорніца.
Незабудка
Невялікая расліна з дробнымі блакітнымі кветкамі і падоўжаным лісцем.
незабудка ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, Кісялеўскі), неўзабудка ж. — Пін. (Шаталава, ЭСБМ), незабудзька ж. — Карэл. (Шаталава, ЭСБМ), незабудзіца ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), незабудкі мн. — Стол., Жытк., Петр., Гом. (ЛП, Кісялеўскі, ЭСБ), незапамінай м. — Смарг., Шчуч. (ЛАБНГ), незапамінайка ж. — Шчуч., Воран., Астр. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. мін.-мал., Шаталава, ЭСБМ), галубкі мн. — Лях. (ДСБ), галубая (кветка) — Карэл. (ЛАБНГ, АЛА), сіненькі (цвяток) — Лёзн., Слаўг., Драг. (ЛАБНГ, АЛА), жывая кветка — Лях. (ЛАБНГ), сляпай м. — Лельч. (ЖС), курыная слепата — Жытк. (ТС), мінушачка ж. — Ганц. (ЛАБНГ, АЛА), крупнічак м. — Шчуч. (Сл. Гродз., ЭСБМ), лескавіца ж. — Дзятл. (Сл. Гродз., ЭСБМ), смяртэльнік м. — Мядз. (Мат. мін.-мал.), лазініца ж. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ), жабернік м. — Жытк. (ТС), жабіныя вочкі (жаб'і ачкі) — Гродз. р. (Кісялеўскі, Верас, ЭПБ, ЭБ), пацерачка ж. — Гродз. р. (Кісялеўскі), палявая разета — Мін. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ).
Нівянік, гл. Рамонкі.
Павіліца, гл. Маруна.
Павітуха
Расліна без каранёў і зялёнага лісця, сцябло якой абвівае іншыя расліны і жывіцца за іх кошт.
паўюха ж. — Ваўк. (СПЗБ, ЭСБМ), повець ж. — Гарад. (СПЗБ), паўзуха ж. — Шум. (СПЗБ), ліпец м. — Жытк.
74 👁