Лісахвост, батлачык
Злакавая расліна з вялікай колькасцю добра аблісцвелых сцяблоў і суквеццем у выглядзе мяцёлкі.
лісахвост м. — Маг. р., Гродз. р. (Кісялеўскі), батлачык м. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ), батланчык м. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ).
Ліснік, гл. Паслён.
Лопух
Вялікая расліна з лілова-пурпуровымі кветкамі, буйнымі шырокімі лістамі і ўчэпістымі калючкамі.
лопух м., лапушок м. памянш.— усх.-маг. р., паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, Насовіч, Мат. апыт., ЭСБМ), лапух м. — зах.-пал. г., спарадычна зах. з., Мін. р., Смален. р. (ЛАБНГ, Кісялеўскі, Шатэрнік, Верас, Сцяшковіч, Дабравольскі, Ластоўскі, ЭСБМ), лапух суконны — Вілен. р. (СПЗБ), лапуха ж. — Мёр., Брасл., Паст., Астр., Смарг. (СПЗБ, ЖС, ЭСБМ), лапушнік м. — Маз., Смален. р. (ЛАБНГ, Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ), лопен м. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), лопуцень м. — Брэсц. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ), рапей м. — Паням. р., Брэсц., Лельч., Чэрык. (ЛАБНГ, СПЗБ, Кісялеўскі, Сцяшковіч, ЭБ), рапень м. — Шчуч. (СПЗБ), рапуй м. — Нараўл. (ЛАБНГ), рапейнік м. — Паням. р., спарадычна. усх. з. (ЛАБНГ), рапоўнік м. — Пол. (ЛАБНГ), рапешнік м. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ, ЖС, ГЧ, Мат. Гом., Шаталава), рапяшнік м. — Лоеў. (Янкова), рэпашнік м. — Нараўл. (Мат. Гом.), рапех м. — Добр., Рэч. (ЛАБНГ), рэпех м. — Добр., Рэч. (ЛАБНГ), рапяшша н. зборн., рапяшэ н. зборн. — Петр. (ЛАБНГ), рэпік м. — Віц. р. (Каспяровіч), рэпнік м. — Валож., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ), рапнік м. — Іўеў. (ЛАБНГ), рапак м. — Ваўк. (СПЗБ, Сцяшковіч), верапей — Дзятл., Маст. (ЛАБНГ, СПЗБ), дзед м. — усх.-маг. р., Мёр., Лёзн. (ЛАБНГ, ЖС, Юрчанка), дзяды мн. — усх. з.,
82 👁