Старонка 81
◀ / 658 ▶
Канюшына горная: канюшына белая — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), каўтуннік м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), пражалот м. — Гродз. р.(Кісялеўскі), жыр вадзяны — Маг. р. (Кісялеўскі), каўрыга белая — Смален. р. (Кісялеўскі), трыліснік белы — Вілен. р. (Кісялеўскі), дзятліна белая высокая — Маг. р. (Кісялеўскі), дзяцеліна ж. — Віц. р., Маг. р. (Кісялеўскі), дзянцяліна ж. — Гродз. р. (Кісялеўскі). Канюшына паўзучая: клевер м. — Петр. (ЛП), клевер дзікі — Лельч. (ЛП), канюшына ж. — пал. р. (ЛП), канюшына белая — Гродз. р. (Кісялеўскі), дзяцеліна белая — Гродз. р., Маг. (Кісялеўскі), дзяцелька ж. — зах.-пал. г., Мін. р. (Кісялеўскі), дзяцельніна ж. — Мін. р., Чэрв. р. (Шатэрнік, Кісялеўскі), дзятлавіна ж. — Гом. р., Маг. р., Лун., Петр., Лельч., Маз. (Кісялеўскі, ЛП), дзяцеліна ж. — Мін. р., пал. р. (Кісялеўскі), белая дзятліна — Мін. р., Маг. р., Гродз. (Кісялеўскі), хмельнік м. — Гродз. р. (Верас), грудок м. — Пін. (ЛП), бабкі мн. — пал. р. (ЭСБМ, ЛП), яцеліна ж. — Стол. (ЛП). Канюшына шамяткая: дзяцельнік м. — Паст. (СПЗБ), хмельнік м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), злотнік м. — Гродз. р., Вілен. р. (Кісялеўскі). Канюшына сярэдняя: дзятліна баравая — Маг. р. (Кісялеўскі), канюшына белая — зах.-пал. г., Мін. р. (Кісялеўскі), дзяцеліна баравая — Маг. р. (Кісялеўскі); Канюшына альпійская: пералётнік чырвоны — Гродз. р., зах.-пал. г. (Кісялеўскі), пржалётнік м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), краснабай м. ’канюшына ружовая’ — Маг. р. (Кісялеўскі), гарлінка ж. ’канюшына сунічная’ — Гродз. р. (Кісялеўскі), пажарнік м. ’канюшына цёмна-каштанавая’ — Лёзн., Віц. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч), дзятліна ж. ’канюшына лубінавая’ — Мін. р. (Кісялеўскі);
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 658 ▶