Каластэгія, гл. Павой. Каманішнік Лекавая расліна з сіне-фіялетавымі або блакітна-бэзавымі кветкамі ў шарападобных галоўках. куманічнік (куманішнік) м. — Віц. р., Маг. р., Жытк. (ТС, Кісялеўскі, Каспяровіч), камянічнік (камянішнік) м. — Лоеў. (Мат. Гом.), каманіца ж. — Гродз. р., Смален. р., Маг. р. (ЭБ, Кісялеўскі), куманіца ж. — Маг. р. (ЭСБМ, Кісялеўскі), папы мн. — Смален. р. (ЭБ, Кісялеўскі), канапель лясная — Гродз. р. (ЭБ, Кісялеўскі), сівец м. — Смален. р. (Кісялеўскі), каласніца ж. — Маг. р. (Кісялеўскі). Калматка Расліна з жоўтымі кветкамі ў клубочках, якая цвіце ранняй вясной. блёднік м. — зах.-пал. г. (ЭПБ, Кісялеўскі), касмотка ж. — Брэсц. (ЭПБ, Кісялеўскі), свінакроп м. — Мін. р. (Кісялеўскі), чарваточнік м. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі, Ластоўскі), пучынкі мн. — Гродз. р. (Кісялеўскі), гарлянка белая — Маг. р. (Кісялеўскі). Канюшына Кармавая расліна з трайчастым лісцем і шарападобнымі кветкамі. канюшына ж. — агульн. (ЛАБНГ, ЭСБМ, СПЗБ, ТС, ЖС, ГЧ, Сцяшковіч, Каспяровіч, Шаталава, Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.), канюшынка ж. — Навагр. (Мат. апыт.), клевер м. — усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, НЛ, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Бялькевіч), клевір м. — Мёр., Мсцісл. (ЖС, Мат. апыт.), квятніца ж. — Воран. (Сл. Гродз.), смактушкі мн. — Лун. (ЛАБНГ, ЛП), клеверышча н. —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁