Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
СПЗБ), буслікі мн. — Астр. (ЛП), бурак палявы — Лельч. (ЛП), свёчка царская — Гродз. p. (Кісялеўскі), трава косматая — Маг. p. (Кісялеўскі). Дзівасіл Высокая расліна з вялікімі прадаўгаватымі лістамі i дробнымі жоўтымі кветкамі. дзівасіл м. — паўн.-зах. з., Леп., Хойн. (СПЗБ, ЖС, ГЧ, Сцяшковіч, Мат. апыт.), дзевясіл м. — Слон., Чэрв., Навагр., Смален. p. (Дабравольскі, Шатэрнік, Мат. апыт.), дзевяцьсіл м. — Лоеў., Лельч. (ЖС, Мат. Гом.), дзівасільнік м. — Гродз., Смален. p. (СПЗБ, Станкевіч, Бялькевіч), жывасіл м. — Пух., Чэрв., Стол., Ваўк. (СПЗБ, ЭСБМ, TC, СЦБ, Шатэрнік), стосіл м. — Верхнядзв. (СПЗБ), барадаўнік м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), сланэчнік (сланэшнік) м. — Чашн. (Каспяровіч), ромацізнік м. — Жытк. (TC). Дзядкі Лекавая расліна з ядавіта-жоўтымі кветкамі, сабранымі ў коласападобную гронку. срэбнік м. — Стол. (ЛП), стаўбурнік м. — Маз. (ЛП), буркун м. — Лельч. (ЛП), брыле'ўнік м. — Віц. p. (Каспяровіч, Станкевіч, Насовіч), сучкі мн. — Маг. p. (ЭБ, Кісялеўскі), смятиннік м. — Mar. p. (ЭБ, Кісялеўскі), шчэрб м. — Маг. p. (ЭБ, Кісялеўскі). Дзярэга Пустазелле з чырванавата-фіялетавымі кветкамі ў густых гронках. дзярэча ж. — Віц. p., Маг. p. (Кісялеўскі). Драсён Пустазелле з зеленаватымі кветкамі ў тупых гронках. з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брылеўнік, буркўн, бўслікі, смятйннік, стаўбўрнік, сўчкі
2 👁
 ◀  / 658  ▶