Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
вятрдунік м. — Гродз. p., Маг. p. (ЭСБМ, Кісялеўскі), папоўнік м. — Маг. p., Віц. p. (Кісялеўскі, Каспяровіч), парыла (парыло) н. — усх.-пал. p., Жытк., Пух., Раг., Гом. p. (ТС, СПЗБ, Мат. Гом., Кісялеўскі, Шатэрнік), парджыла н. — Гродз. p., Мін. p. (Кісялеўскі), парыльнік (парыннік, парыўнік) м. — Іўеў., Паст., Віл. (СПЗБ), шпырнік м. — Гродз. p. (Bepac), ст'рнік м. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), спірэя ж. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), спірэй м. — Брэсц. (Кісялеўскі), медуніца ж. — Маг. p., Смален. p. (Кісялеўскі), рабі'нка ж. — Верхнядзв. (СПЗБ), пудра ж. — Жытк. (ТС), сабачча мыла — Мёр. (ЖС), дзівірык м. — Вілен. p. (СПЗБ), падснёжнік м. — Брасл. (СПЗБ), лабазнік вязалісты — мясц. (Ластоўскі). Вячорніца, начная фіялка Расліна з ліловымі, радзей белаватымі кветкамі i зубчастым лісцем; мае востры пах уначы. вячорніца — Маг. p. (Кісялеўскі), гаштва ж. — Маг. p. (Кісялеўскі). Галадок Невялікая расліна з дробнымі кветачкамі. галадок м. — Гродз. p., Маг. p. (ЭСБМ, Кісялеўскі), грымотнік м. — Гродз. p. (ЭБ, Кісялеўскі), пархун м. — Вілен. p. (ЭБ, Кісялеўскі), мурышка ж. — Вілен. p. (ЭСБМ, ЭБ, Кісялеўскі), муравёц м. — Маг. p., Сен. (ЭСБМ, Кісялеўскі, Каспяровіч), сівёц м. — Мін. p. (ЭБ, Кісялеўскі), дзвіна ж. — Краснап. (Бялькевіч, Насовіч), дзівана ж. — Вілен. p. (Кісялеўскі), дзівук м. — Вілен. p. (СПЗБ). Гарліца Расліна з галінастым сцяблом, пакрытым валаскамі, з белымі, сабранымі ў гронкі, кветкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вятрдўнік, дзівўк, пархўн, пўдра, рабінка, стрнік
8 👁
 ◀  / 658  ▶