Язмін
Дэкаратыўны куст з белымі пахучымі кветкамі сабранымі ў невялікія гронкі.
язмін м., язьмін м. — Паням. р. (СПЗБ, Верас, Ластоўскі), язьмен м. — Слон. (Мат. апыт), язьмен м. — мясц. (Станкевіч), язмень м. — Ваўк., Беластоц. р. (Сцяшковіч, СПЗБ), язьма ж. — Мядз., Віл. (СЦБ), язмянь м. — Іўеў. (Сл. Гродз.), язвін м., язьвін м. — Шчуч., Навагр., Слон. (СПЗБ, Мат. апыт.), язьвен м. — Слон. (Мат. апыт.), язьвень м. — Уздз., Слон. (СЦБ, Мат. апыт.), язьвень м. — Уздз. (СЦБ), язьва ж. — Слон. (Мат. апыт.), язбін м., язьбін м. — Іўеў., Навагр. (Сцяшковіч, ЖС), вязьмін м. — Гродз. р. (Верас, Кісялеўскі, Станкевіч, ЭСБМ), вязьменічак м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.), жасмін м. — спарадычна усх. з., Латгал. р.(Кісялеўскі, Бялькевіч, СПЗБ, Станкевіч), жасмен м. — Беластоц. р. (СПЗБ), ажмін м. — Слон. (Мат. апыт.), бэж м. — Клім. (Бялькевіч), ізаф м. — Бераст. (Сл. Гродз.), мадункі мн. — Пруж. (ЖС, ЭСБМ).
1.3. ЛУГАВЫЯ І ПАЛЯВЫЯ
ТРАВЯНІСТЫЯ РАСЛІНЫ
Агурочнік лекавы
Шматгадовая расліна, сцябло якой пакрыта шчаціністымі валаскамі; лісце мае пах агуркоў.
агурочнік м. — Мін., Маг. (Кісялеўскі), таргун м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў).
Адуванчык
Расліна з жоўтымі кветкамі і пушыстым семем, якое разносіцца ветрам.
77 👁