Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Ніцы Нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва). ні'цы прым. — паўн.-зах. з., Віц. p., Пін. (СПЗБ, ЭСБМ). Падгалы Пра дрэва: з доўгім ствалом без галін знізу. падгалы прым. — Лаг., Нараўл., Ашм. (Варлыга, Мат. Гом.), падгалісты прым. — Стол. (TC). Поўны Пра насенне: дабраякасны. поўны прым. — Ашм., Лоеў. (Янкова, Мат. мін.-мал.). Праставерхі Пра дрэва: з прамым верхам. праставёрхі прым. — мясц. (Ластоўскі). Пульхнаваты Мяккі, быццам надзьмуты, пухлы. пухаваты прым. — Стол. (TC). Пупышкавы Які мае шмат пупышак. струплівы прым. — Люб. (ЖНС). Пусты Недабраякасны (пра насенне). пусты прым. — Лоеў. (Янкова), няпэўны прым. — Уздз. (Мат. мін.-мал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 658  ▶