Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Жухлы Пра траву, што звяла i высахла. жухлы прым. — Гом. р. (НЛГ). Жывы Які адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету. жывы прым. — пашыр. (Мат. апыт., Станкевіч). Жырны Цёмна-зялёны (пра траву, якая вырасла на месцы, дзе быў памёт). жырны прым. — Вілен. р. (СПЗБ). Заасянелы Пра траву: што стаіць зялёнай да самай вясны. заасянелы прым. — Слон. (Сл. Гродз.). Занорысты Пра бульбу: з няроўнай паверхняй, бугрысты. занорысты прым. — Ваўк., Гродз. (Мат. Гродз., Цыхун). Захвослівы Пра дрэва з тонкай вершалінай. захвдслівы прым. — Астр., Лоеў. (Мат. Гродз., Янкова), захвоставаты прым. — Стол. (ТС), захвоставы прым. 'пра вершаліну дрэва: закручаная, паперакручаная' — Мсцісл. (Юрчанка), зводзкты прым. — Стол. (ТС). Звязісты Пра дрэва: якое дрэнна шчапаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жўхлы
0 👁
 ◀  / 658  ▶