Старонка 46
◀ / 658 ▶
Снежнаягаднік, снежная ягада Дэкаратыўны куст з прыгожымі дробнымі беласнежнымі пладамі. снягулькі мн. — Гродз. р. (Верас, Кісялеўскі), снежнік м. — мясц. (ЭПБ), снежнаягаднік м. — мясц. (ЭПБ), снежная ягада — мясц. (ЭПБ), гронкавая ягада — Гродз. (Кісялеўскі), панскія слёзы — Драг., Іван. (Мат. апыт.). Спірэя Хмызняковая расліна з белымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі, сабранымі ў парасоны; вятроўнік. спірэя ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), спырнік м. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі), шпырнік балотны — Гродз. р. (Кісялеўскі), медуніца ж. — Віц. р. (Кісялеўскі), бружэліна ж. — мясц. (Ластоўскі), бружэльнік м. — мясц. (Ластоўскі), вятроўнік м. — мясц. (ЭСБМ), вятроўніца ж. — мясц. (ЭСБМ). Цёрн, сліва калючая Калючы куст або дрэва з дробнымі чорна-сінімі, з шызым налётам пладамі даўкага смаку. церн м. — Мёр., Кам., Драг. (АЛА), церан м. — Кам., (СПЗБ), церань м. — Калінк. (АЛА), цернь м. — мясц. (Ластоўскі), цёран м. — Шкл., Крыч. (АЛА), церна ж. — Гарад. (АЛА), церне н. — мясц. (Станкевіч), дзеран м. — Бяроз., Драг. (Мат. апыт.), дзёран м. — Жытк. (АЛА), дзёрань м. — Браг. (АЛА), цярміна ж. — Лоеў. (Янкова), застырына ж. — Лаг. (Варлыга), жасцер м. — мясц. (Ластоўскі), шыпшыннік м. — мясц. (Ластоўскі), купіна ж. — Пін. (ЭСБМ). Шыпшына, дзікая ружа Кустовая расліна з буйнымі простымі (немахровымі) ярка-чырвонымі кветкамі і са сцяблом, пакрытым калючкамі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶