Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
ве' — Жытк. (TC), выцвілы прым: 'які адцвіў' — мясц. (Станкевіч), перагарэць зак. 'адцвісці (пра гуркі)' — Стол. (TC), адквісці зак., адквітаць незак. — мясц. (Ластоўскі, Насовіч, Станкевіч), адквітанне н. адцвітанне' — мясц. (Ластоўскі, Насовіч), выквітаць незак. 'пераходзіць пару паўнакветнасці' — мясц. (Ластоўскі), персіквітаць незак. — мясц. (Ластоўскі), пераквёт м. адцвітанне' — мясц. (Ластоўскі), вычаўрэць зак. — мясц. (Ластоўскі). Зацвісці Пачаць цвіценне, пакрыцца кветкамі. зацвісці зак., зацвітаць незак. — Астр., Віл., Ганц., Жлоб., Чач., Буда-Каш., Жытк. (СПЗБ, TC, Мат. апыт.), зацвітваць незак. зацвітаць' — Жытк. (TC), перацвісць % зак. — мясц. (Насовіч), расцвіваць незак. расцвітваць'— Стол. (TC), заквітнёць зак. — Астр., Смарг. (СПЗБ), pacквісці' зак., расквітаць незак., расквіціцца зак., расквёціцца зак. — мясц. (Станкевіч), расквёчаны прым. 'пакрыты кветкамі' — мясц. (Станкевіч), закрасаваць зак. — Віц. p. (Каспяровіч), распушыцца зак. распусціцца' — Лоеў. (Янкова), узвёсніцца зак. — Гродз. (Сл. Гродз.). Чарвівець Станавіцца чарвівым. чарві'вець незак., счарвівець зак. — Жлоб., Буда-Каш. (Мат. апыт.), пачарвёць зак. — Навагр. (СПЗБ), чарваваць незак. — Жытк. (TC), чарвівы прым. — Жлоб., Буда-Каш., Чач. (Мат. апыт.), карослівы прым. 'пра бульбу: чарвівая' — Лоеў. (Янкова). Іншыя дзеянні, звязаныя з выспяваннем пладоў зажуравшвць зак. 'пакрыцца журавінамі' — Іўеў. (Сл. Гродз.), здрабнёць зак. 'зрабіцца дробным' — зах.-бран. p. (Растаргуеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶