парэчкі мн., парэчкі чорныя — спарадычна паўдн.-зах. д. і зах.-пал. г. (ЛАБНГ), парэчка ж., парэчка чорная — Гродз. р., Мін. р. (Верас, Кісялеўскі), быкі мн. — Навагр., Стаўб. (ЛАБНГ, НС, Мат. апыт), бычкі мн. — Навагр. (ЖС), курыны мн. — Гродз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч, Сл. Гродз., ЭСБМ), пурыны мн. — Пін. (СПЗБ), воўчыя ягады — Лун. (ЛАБНГ).
Плюшч
Вечназялёная дэкаратыўная ліяна.
блюшч м. — Гродз. р. (Верас, Кісялеўскі, Ластоўскі).
Ружа
Дэкаратыўная расліна з шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі і са сцяблом, пакрытым калючкамі.
ружа ж. — Паням. р., Мін. р., Слуц. р., Шарк., Астр. (Кісялеўскі, ЛАБНГ, Мат. апыт.), рожа ж. — Мін. р., Маг. р., Смален. р., зах.-пал. г., Іўеў. (Кісялеўскі, ЛАБНГ, Мат. апыт.), роза ж. — спарадычна асн. мас. г. (Кісялеўскі, Мат. апыт.), шчыповая роза — Кам. (ЛАБНГ), русальніца ж. — Гродз. р. (Кісялеўскі), радоста ж. — Гродз. р. (Кісялеўскі), талачанка ж. — Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі).
Свідзіна
Куст або невялікае дрэва з белымі, жоўтымі або ружовымі кветкамі.
свідзіна ж. — Віц. р., Гродз. р., усх.-пал. р. (Кісялеўскі, ТС), свідзіна ж. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч), дрэва свідавае — Гродз. р. (Кісялеўскі), свідніца ж. — мясц. (Ластоўскі), швідзіна ж. — Жытк. (ТС), швід м. — Стол. (ТС), шмолднік м. — Стол. (ТС).
Сліва калючая, гл. Цёрн.
75 👁