Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
пра палеглае збожжа' — Стол. (TC), клякаць незак. — Стол., Драг. (ЛП), паклёкнуць зак. — Навагр. (ЖС); палеглае збожжа, лён, трава: палёгліца ж. — Лаг., Пух., Стол., Жытк. (СЦБ, ТС); палёгля ж. — Стол. (TC); іншыя назвы: стаяк м. 'непалеглы лён' — Навагр. (ЖС). Радзець Пра лес: станавіцца рэдкім. радзёць незак. — Віц. p. (Каспяровіч). ПРАЦЭСЫ I ПРЫКМЕТЫ, ЗВЯЗАНЫЯ 3 РОСТАМ I ВЫСПЯВАННЕМ ЖЫТА, ПШАНІЦЫ Абсыпацца Пра зерне: не трымацца ў коласе. ацірацца незак. — Мсцісл. (Юрчанка), выплываць незак. — Чэрв. (Шатэрнік), спасці з коласа — Жытк. (TC). Выплываць Утвараць колас, каласаваць. выплываць незак. — паўн.-зах. з., Паням. p., Лаг., Baлож., Вілен. p. (ЛАБНГ, Насовіч, СПЗБ, СЦБ), выплыванне н. з'яўленне каласоў' — Астр., Лаг. (Варлыга, СПЗБ), каласавацца незак. — Верхнядзв., віц.-маг. г., паўдн. p. (ЛАБНГ, Каспяровіч, СПЗБ), каласаваць незак. — Гл. (Янкоўскі), каласіцца незак. — Краснап. (Бялькевіч), закаласіцца зак. 'пачаць каласаваць' — Чэрв. (Шатэрнік), пакалаа'цца зак. 'выпусціць колас' — Жытк. (TC), высыпацца незак. — зах.-пал. г., паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ), высыпацца зак. — Жытк. (ТС), усыпацца незак. — Петр. (Шаталава), вырэзвацца незак. — Стол., Малар., Іван., Ельск., Пін., Маз. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), вымятацца незак. — Чэрв., Пін. (ЛАБНГ, СПЗБ), выкідаць незак. — Кам. (ЛАБНГ), выруніваць незак. — мясц. (Ластоўскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вырўніваць, зяўленне, пакалаацца
0 👁
 ◀  / 658  ▶