Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
мянш. зярняткі' — Смарг. (СПЗБ); адно зярнятка збожжа, маку i інш.: каліва н. — Чэрв. p., Мсцісл. (Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік), каліўка н. памянш. — Рас. (Бялькевіч, Насовіч), каліўца н., памянш. — мясц. (Haсовіч), бубка ж. — Гродз., Лоеў., Чач. (Мат. Гродз., Haсовіч, Янкова, Мат. апыт.), буба ж. — Жытк. (TC), бубачка ж. памянш., бубенка ж. памянш. — зах.-бран. p. (Растаргуеў, Насовіч); пустое насенне, няякаснае, слабое: заморак м. — Браг. (Шаталава), заморнік м. — Браг. (Шаталава), заморыш м. — Чач. (Мат. апыт.), зелянкі мн. 'заморкі насення канапель' — Лаг. (Варлыга), плюшчак м. — Жытк., Стол., Акц. (Мат. Гом., ТС), плюшка ж. — Ельск. (Мат. Гом.), пужыли ж., пужыла ж. — Стол., Жытк. (ТС). Зерне, семя раслін, прызначанае для пасеву: насёвак м. — Астр., Гродз., Мядз. (Мат. Гродз., Мат. мін.-мал., Сл. Гродз., СЦБ), засёвак м. — мясц. (Насовіч), насёне н. — Ваўк., Зэльв. (Мат. Гродз.), насённе н. — Дзятл., Лаг., Чач. (Мат. Гродз., Мат. апыт., Варлыга), насённе н. 'семя збожжавых' — Чэрв. р. (Шатэрнік), насёна н. — Лаг. (СЦБ), насёнак м. — Навагр. (Сл. Гродз.), насёнка ж. 'семянная канюшына ці бульба' — Чэрв. р. (Шатэрнік), семяно н. — Лоеў. (Янкова), семянё н. — Карэл. (Шаталава), сямённе н. — Смарг. (Шаталава), сяўба ж. — Астр. (Мат. Гродз.), партна ж. зборн. 'насенне пад пар ' — зах.-бран. р. (Растаргуеў), пашня ж. зборн., пашш'ца ж. зборн. 'насенне ўсіх збожжавых культур, лёну, бульбы, гародніны' — Слаўг. (Яшкін); насенне гародніны: насённе н. — мясц. (Насовіч), зярняткі мн. — Навагр. (Мат. Гродз.); насенне садавіны: зёрка м. — мясц. (ЭСБМ); насенне злакаў, збожжа: зярнб н. — Слон., Навагр., усх. з., Вілен. р. (АЛА, ГЧ, Мат. Гродз., СПЗБ, Мат. апыт.), зярнё н. — Вілен. р., паўн.-зах. з. (АЛА, Сцяшковіч), зерне н. — Стол., Капыл., Бяроз., Калінк., Хойн., Маз., Лельч. (АЛА, Насовіч, ТС), зёрня н. — Смарг., Валож., Гродз., Ганц., Лун., Кам., Драг. (АЛА, ЛП, СПЗБ), зярняты мн. — Слон., Зэльв. (Мат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўба, бўбенка, бўбка, пашшца, пужылй
3 👁
 ◀  / 658  ▶