Старонка 412
◀ / 658 ▶
Вілен. р. (СПЗБ), чарэціна ж. 'сцябліна чароту' — Стол. (ТС), цыбуллё н. зборн. 'сцёблы сіту' — Пух. (СПЗБ), хміс м. 'сухія сцёблы хмелю' — Стол. (ТС), вітка ж. 'сцябло гарбуза' — Астр. (Мат. Гродз.), сцімбур м., ламбук м. 'сцябло гарбуза без лісцяў' — Навагр. (З нар. сл.), повад м. 'паўзучае сцябло ў гарбузах, агурках' — усх.-пал. р. (ТС, Мат. Гом.), драбы мн. 'сцёблы агуркоў без лісцяў' — Навагр. (З нар. сл.), звірслакі мн. 'капусныя сцёблы' — Карэл. (Сл. Гродз.), радзькоўнік м. 'сцёблы рэдзькі' — Шчуч. (Сл. Гродз.), памідорнік м. 'сцябло памідораў' — Лельч. (ЖС); бульбяное сцябло: бульбяніна ж. — мясц. (Насовіч), цыпурык м. — Навагр. (Мат. апыт.); сцябло бурачніка: цурка ж. — Петр. (Шаталава), бадыліна ж. — Лоеў (Янкова), бацвіна ж., бацвінка ж. памянш., бацвініна ж. — мясц. (Насовіч); сцябло сланечніку: саламешына ж. — Віц. р. (Каспяровіч), сонашнакавіна ж., сонашнакавінне н. зборн. — Жытк. (ТС), соннік м. — Гом. (Мат. Гом.), цымбрук м. — Гродз., Воран. (Сл. Гродз., З нар. сл.), кацелачнік (кацелышнік) м. — Краснап. (Бялькевіч), дудка ж. — Бял. (НС), цурка ж. — Ветк. (Мат. Гом.); сцябло тытуню: цыбурэнне н. зборн. — Зэльв. (Сцяцко), бадылле н. зборн. — Драг. (СПЗБ); сцябло шчаўя: апуцка ж. — Гом. р. (Мат. Гом.), карушок м. — Астр. (Мат. мін.-мал.), пук м. — Навагр. (Мат. Гродз.), цымбур м. — Капыл. (ЖС); сцёблы канопляў: канаплянік м. — Браг. (Мат. Гом.), калапня ж. — мясц. (Насовіч), пасканіна ж. 'сцябло маніц (жаночай разнавіднасці канопляў)' — Мсцісл. (Юрчанка); лініна 'сцябліна лёну' — Мёр. (Н. сл-сць), зелянкі мн. 'недапелыя адгалінаванні на сцябле лёну' — Лоеў. (Янкова), кол м. 'сцябло аўса' — Гродз. (Сл. Гродз.), кіяшына ж. 'сцябло кукурузы' — Хойн. (Мат. Гом.); сцябло жыта: жыціна ж. — Жытк., Стол. (ТС), жыцінка ж., жыціначка ж. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка). Ніткападобныя парасткі на сцёблах некаторых раслін (агуркоў, гарбузоў, клубніц і інш.): вусы мн. — агульн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶