Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
пуч'я) н. — Гродз., Ваўк., Свісл., Кам., Драг. (СПЗБ), крыпенкі мн. — мясц. (ЭСБМ), ліпачкі мн. 'ліпкія пупяхі на бярозе' — Слон. (Мат. апыт.), пушкі мн. — Калінк. (СПЗБ), ябрадзь ж. — Стол., Жытк. (TC). Развіліна Разгалінаванне на два ствалы дрэва. атвшна ж., атвілінка ж. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка), вілакі мн. — Карм. (Мат. Гом.), ві'лы мн. — Свісл. (Мат. Гродз.), pcLia н. — Буда-Каш., Чач. (Мат. апыт), раля ж. — Драг. (ЛП), расоха ж. — Стол. (TC). Ствол Надземная частка дрэва ад каранёў да верхавіны. ствол м. — Астр., Шчуч., Леп., Слон., Слаўг., Жлоб., Буда-Каш., Чач., Стол. (Мат. Гродз., СПЗБ, ТС, Мат. апыт.), ствалб н. — Слон. (Мат. апыт.), сцяблб н., сцяблта ж., сцябёльца н. памянш. — Жытк. (ТС), сцебялёк м. памянш. — Шчуч. (СПЗБ), абалон м. — Рэч. (Мат. Гом.), галамёнъ м. — мясц. (Ластоўскі), калода ж. 'ствол без сукоў' — Петр. (Шаталава), рала н. 'раздвоены ствол' — Лельч. (ЖС), стрэва н. — Калінк. (Мат. Гом.), цэўка ж. — мясц. (Станкевіч), цялёш м. — мясц. (Станкевіч), чачотка ж. 'ствол бярозы з кручанымі валокнамі' — Навагр. (ЖС). ЧАСТКІ СТВАЛА, ПАШКОДЖАННІ I ІНШ. Дупло 'пустата ў ствале дрэва на месцы выгніўшай драўніны': дупло н. — агульн. (Варлыга, ЛАБНГ, Мат. апыт.), дуплё н. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г. (ЖНС, ЛАБНГ, НС, СЦБ), дуплё н. — Слуц., Акц., Петр. (ЛАБНГ), дупля ж. — Астр., Ашм., Іўеў. (ЛАБНГ), дупёль м. — Смарг. (ЛАБНГ), дзюплд н., дзюплавта ж., дуплёнка ж. — мясц. (Ластоўскі), шуплб н., шуплавта ж., шуплёнка ж. — мясц. (Ластоўскі). Засмолак 'месца на ствале, галінцы, дзе выступае смала': засмолак м. — Лід. (СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вілы, калбда, пучя, пўч'я, пўшкі
1 👁
 ◀  / 658  ▶