ПРАДМОВА Слоўнік «Раслінны свет» з'яўляецца працягам серыі слоўнікаў, аб'яднаных пад агульнай назвай «Беларуская народная тэрміналогія i наменклатура» (апублікаваны першы выпуск серыі «Жывёльны свет». Мн., 1999). Тэматычны слоўнік «Раслінны свет» уключае мясцовыя назвы раслін i грыбоў i лексіку, звязаную з іх жыццядзейнасцю. Я к i папярэдні слоўнік, ён складаецца з дзвюх частак. У першай прыводзяцца назвы прадстаўнікоў расліннага свету, у другой — назвы труп раслін i словы, якія абазначаюць паняцці аб іх частках, жыццядзейнасці, якасцях, уласцівасцях i інш., у канцы кнігі — алфавітны паказальнік прыведзеных слоў. У першай частцы слоўніка падаюцца назвы толькі тых раслін, якія характарызуюцца разнастайнасцю назваў у гаворках. Лексічны матэрыял у абедзвюх частках слоўніка прыведзены па тэмах. У аснову яго тэматычнай класіфікацыі пакладзеньь пашыраныя народныя традыцыйныя ўяўленні аб групоўцы паняццяў, звязаных з падзелам раслін, іх будовай, асаблівасцямі існавання, уласцівасцямі i якасцямі. Аўтарская работа выканана наступным чынам: «Лясныя, садовыя i паркавыя дрэвы» — Ф. Д. Клімчук, «Дзікія i культурныя кустарнікі» — Ф. Д. Клімчук, «Лугавыя i палявыя травяністыя расліны» — Л. П. Кунцэвіч (A — K), B. M. Курцова (И — Я), «Лясныя травяністыя расліны» — A. A. Крывіцкі, «Водныя i балотныя травяністыя расліны» — B. Дз. Астрэйка, «Сельскагаспадарчыя травяністыя расліны» — M. A. Ісачанкава, «Кветкавыя агародныя i лакаёвыя расліны» — M. A. Ісачанкава, «Назвы грыбоў» — l
Дадатковыя словы
абяднаных, зяўляецца
27 👁