Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Часткі яблыка: пёнчык м. 'хврсцік у яблыку, ігрушы' — Стол. (ТС), хвост м. 'хвосцік у яблыку' — Драг. (Мат. апыт.), мяса н. 'сакавітая частка яблыка' — Драг. (Мат. апыт.), ядра мн. 'зярняткі ў яблыку' — Драг. (Мат. апыт.), шкура ж. 'абалонка ў яблыку' — Драг. (Мат. апыт.), лупяйка ж. 'тое, што i шкура' — Драг. (Мат. апыт.). Часткі караняплодаў Вочка на бульбіне: вочка н. — Петр. (Шаталава), ачкб н. — Драг. (Мат. апыт.), казлы мн. — Смарг., Шчуч., Браг. (СПЗБ, Мат. мін.-мал., СЦБ), казюлъка ж. — Жытк. (ТС), мандзюры мн. — Мёр. (ЭСБМ, Нар. сл.), мандзюры мн. — Мёр. (НС), дупёлъца н. (на бульбе, моркве) — Лоеў. (Янкова), плясшука ж. (на гародніне) — Раг. (Мат. Гом.), ямачка ж. (на клубні) — Гродз. р. (Цыхун). Вярхушка бурака, на якой расце бацвінне: галбука ж. — Круп. (НС), лычык м. — Маг. р. (Насовіч, Станкевіч), вычык м. — Маг. р. (Насовіч). Стрыжань морквы: сэрца н. — Верхнядзв., Рас., Слон., Лун. (Шаталава, Мат. апыт.), сяродак м. — Навагр. (Сцяшковіч), сяродавік м. — Бярэз. (Мат. мін.-мал.), сярдок м. — Драг. (Мат. апыт.), сярэдзіна ж. — Слон. (Мат. апыт.), храшчык м. — Добр. (Мат. Гом.). Частка цыбуліны, якую зразаюць, калі садзяць клубень: вяршок м. — Маладз. (СЦБ), макушка ж. — Ельск. (Мат.Гом., ЭСБМ), плёшка ж. — Лоеў. (Янкова). Іншыя назвы: дзіч ж. чарвяточына' — Верхнядзв. (Шаталава), нарыца ж. 'пашкоджаная частка бульбіны' — Стол. (ТС), нос м. 'востры канец бульбіны' — Драг., Петр. (Шаталава, Мат. апыт.), носік м. — Гом. р. (Мат. Гом., ЭСБМ), пятка 'частка бульбіны без вочак' ж. — Мает. (Сл. Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбчка, вяршбк, галбўка, нбсік, сярбдавік, сярдбк
1 👁
 ◀  / 658  ▶