Старонка 371
◀ / 658 ▶
ніны' — Віц. р. (Каспяровіч), вашчоўна ж., вашчэўна ж., вашчэўе н. — Віц. р. (Каспяровіч), сырызна ж. 'сырая гародніна, плады' — Віц. р. (Каспяровіч). Садавіна: садавіна ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік), плод м. — мясц. (Ластоўскі), наліток м. 'сакавітая спелая садавіна' — Рэч. (НС), чарвяток м. 'чарвівая садавіна' — Гом. р. (НЛГ), чарваточыны мн. 'чарвівая садавіна' — Драг. (Мат. апыт.), шчапаны прым. 'пра плод з прышчэпленага дрэва' — Лаг. (ЖС), ўшчэпы мн. 'плады з прышчэпленых дрэў' — Драг. (Мат. апыт.), дзічкі мн. 'плады з непрышчэпленых дрэў' — агульн. (Мат. апыт.). Апаўшыя плады: падаліца ж. — Лёзн., Маг. р., зах.-бран. р. (Насовіч, Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч), падаліцы мн. — Маг. р. (Насовіч), падальніца ж. — Стол. (ДСБ.), падалка ж. — Гом. р. (НЛГ), падалкі мн. — Старадарож. (ЖНС), падалікі (падылікі) мн. 'пра яблыкі ці грушы' — Краснап. (Бялькевіч), паданак м. — Бых., Ветк. (Мат. Гом., ЖНС), апад м. — мясц. (Варлыга), пад м. — Гл., Пруж., Брэсц. (ДСБ., ЭСБМ), ападак м. — Капыл., Драг. (ЖС, ДСБ), ападкі мн. — Чэрв. р., Слон., Драг. (Шатэрнік, Сл. Гродз., Мат. апыт.), ападаш м. — Мёр., Ушацк., Леп. (ЖНС, НС, Мат. апыт.), падаш м. — Леп. (Мат. апыт.), спадыш м. — Круп. (ЖС), пуканка ж. — Ветк. (Мат. Гом.), адмурак м. — Лельч. (ЖС). Дробныя плады: мальга ж. 'дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады' — усх. маг. р. (ЭСБМ, Насовіч, Бялькевіч), нерадзь ж. 'дробныя ягады, заморкі, неўрадлівая гародніна' — Мін. р., Маладз., Верхнядзв. (ЭСБМ), паслед м. 'дробныя плады, ягады' — Драг. (Мат. апыт.). Плод круглай формы: галоўка ж. (цыбулі, часнаку і інш.) — Астр., Навагр., Гродз., Драг., Стол., Жытк., Лоеў. (Сл. Гродз., ТС, Янкова, Мат. апыт.), бульбах м., бульбаха ж.; памянш.: бульбашка ж., бульбушка ж., бульбушачка ж., бульбашачка ж. — Стол., Жытк. (ТС).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶