Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Рагознік Зарасці рагозу. рагдзнік м., рагоза ж. — Слаўг. (Мат. апыт.), рагдз м. — Слаўг., Люб., Стол. (Мат. апыт.), лучай м. — Жытк., Стол. (ЭСБМ, Мат. апыт.), кіёўкі мн. — Глыб. (Мат. апыт.), шышкі мн. — Старадарож. (Мат. апыт.); зараснік рагозу шыракалістага: мячэўнік м. — Чашн. (Каспяровіч, Мат. апыт.), мёчаўнік м. — Слаўг. (Мат. апыт.), тросць ж. — (Мат. апыт.). Расліннасць Сукупнасць раслін пэўнай тэрыторыі; расліннае покрыва зямлі ў цэлым; усё, што расце. раслшнасць ж. — Гарад., Слон. (Мат. апыт.), расціннасць ж. — Навагр., Жытк. (Ластоўскі, Мат. апыт.), расцімасць ж. — Жытк. (ТС), рошча ж. — Гродз. р., Драг. (ЖНС, Станкевіч), растучае н. — Зэльв. (Мат. Гродз.), зёлъячка н. — Ваўк. (Сл. Гродз.); зялёная расліннасць: зелянта ж. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ, Ластоўскі), гардавша ж., слёціва ж. — мясц. (Ластоўскі), Кучма ж. 'густая зелень' — Ваўк., Гл., Светлагор. (ЭСБМ); балотная раслшнасць: балотніна ж. — Мёр. (ЖС); расліннае покрыва (з моху, травы, лісцяў, цвілі) на беразе возера, ракі, сярод балота: усплавіна ж. — Пух. (Шатэрнік), зялёніва ж. — Слаўг. (Мат. апыт.). Сліўняк Зараснік сліў. сліўняк м. — Віц. p., Слаўг., Старадарож. (Каспяровіч, Насовіч, Мат. апыт.), сліўнік м. — Слаўг., Старадарож., Жытк., Стол. (Мат. апыт.), слівоўнік м. — усх.-маг. р., Віл. (Мат. апыт.), слівашнік м. — Слаўг. (Мат. апыт.), слівы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лўчай, растўчае
1 👁
 ◀  / 658  ▶