Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
ЭСБМ, Бялькевіч, Мат. апыт.), астравтка ж. — Рэч. (Мат. апыт.), балднне н. — мясц. (Насовіч), прыгалак м. 'невялікая паляна ў лесе на месцы пажару' — Чэрв. p. (Шатэрнік); луг сярод поля: лужавінка ж. — Жытк. (Мат. апыт., ЭСБМ), обдраг м., аборак м. — мясц. (Насовіч), пералог м. — Пух. (Шатэрнік), выгар м. 'балоцісты лужок сярод поля' — Kpacнап. (Бялькевіч), абцінак м. 'луг сярод поля ў выглядзе ўпадзіны, у якой збіраецца веснавая вада' — Лід. (Мат. апыт.); лужок на краю сядзібы: сёліца ж. — Віц. p. (Каспяровіч, Станкевіч), асёліца ж. — Мсцісл. (Бялькевіч), аллі'ца ж. — Сен. (Каспяровіч); асёлак м. 'лугавіна на прысядзібным участку' — Чэрв. p. (Шатэрнік), лукі мн. 'луг пры сяле' — Уздз. (Мат. мін.-мал.), насёліца ж. 'лужок за гумном' — Сен. (Каспяровіч), гумншча н., гумённе н. 'лужок вакол гумна' — Віц. p. (Каспяровіч), раскос м. 'луг з кочкамі i пнямі' — Сен. (Каспяровіч), гай м. 'луг, зарослы лазой' — поўдзень зах.-пал. г. (ДАБМ), палуж ж. 'луг, зарослы кустамі' — мясц. (Станкевіч), абсёвак м. 'луг, які сам абнасеньваецца' — Слаўг. (Мат. апыт.), вітка ж. 'луг, дзе нельга пасвіць жывёлу, пакуль не будзе скошаны травастой' — Слаўг. (Мат. апыт.); страўлены жывёлай ці птушкамі луг: зёддзе н., аб'ёддзе н. — Слаўг. (Мат. апыт.), з 'едзь ж., з 'ёдзішча н. — мясц. (Насовіч), збой м., зобішча н. — Слаўг. (Мат. апыт.), страва ж. — Слаўг. (Мат. апыт.); кудзёрка ж. 'невялікі лужок' — Стаўб. (СЦБ), лужавіпа ж. 'лугавіна, невялікая палоска лугу' — Жытк. (TC), лугавіна ж. 'участак лугу на нізкім месцы' — Слаўг. (Мат. апыт.); іржавы луг на нізкім месцы: аржавіна ж. — Віц. р., Слаўг. (Каспяровіч, Мат. апыт.), apiiidвіна ж. — Слаўг. (Мат. апыт.), аржавіня ж. — Віц. р. (Мат. апыт.), аржавінне ж. — спарадычна зах. з., Лёзн., Слаўг., Смален. р. (Каспяровіч, Дабравольскі, Мат. апыт.). Маліннік Зараснік малін. маліннік м. — пераважна агульн. (СПЗБ, TC, Мат. Гродз., ЖС, Станкевіч, Мат. апыт.), малінняк м. — Драг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аббрак, абёддзе, алліца, зббішча, лўкі
5 👁
 ◀  / 658  ▶