Старонка 346
◀ / 658 ▶
Бярозавы лес: бярэзнік м., бярэзнічак м. памянш. — Беш., Мсцісл. (Бялькевіч, Каспяровіч), беразняк м. — Барыс. (СЦБ), беразак м. — Капыл., Гл. (З нар. сл., Янкоўскі), бярозы мн. — Смален. р. (Дабравольскі), бярозавы лес — Дубр., Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА), бёрка ж. — мясц. (Мат. апыт., ЭСБМ), наспа ж. 'лес, які складаецца толькі з бяроз вышэй чалавечага росту' — Віц. р. (Станкевіч); малады бярозавы лес: бёзнік м. — мясц. (Мат. апыт.), рошча ж. — Крыч. (Мат. апыт.); лес з бяроз павіслых: весялуха ж. — Дубр., Крыч. (Мат. апыт.), весяльнік м. — Лёзн. (Мат. апыт.). Ліпавы лес: ліпнік м. — мясц. (Насовіч), ліпавы лес — Слон. (Мат. апыт.). Кляновы лес: кляноўнік м. — Валож. (СЦБ), кляннік м. — Віц. р., Слаўг. (Каспяровіч, Станкевіч, Мат. апыт.), клённік м. — Лёзн. (Мат. апыт.), клён м. — Слаўг. (Мат. апыт.). Ясеневы лес: ясеннік м. — Смарг. (Станкевіч). Невялікі, звычайна малады лес, часцей лісцёвы: гай м., гаёк м. памянш., гаёчак м. памянш., гайнічок м. памянш. — пераважна агульн., Смален. р., зах.-бран. р. (ТС, Сл. Гродз., Мат. Гродз., НС, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік, Янкова, ЭСБМ), заімак м. — Маг. (Мат. апыт.), крывеч м. — Ваўк. (Сцяшковіч), кудра ж., кудзерка ж. — паўн.-зах. з., усх.-маг. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, СЦБ, НС, З нар. сл., Мат. мін.-мал., Бялькевіч, Насовіч, Мат. апыт.), кружок м. — пал. р. (Мат. апыт.), хоўп м. 'астравок лесу' — Малар. (НЛ), хмызнік м. 'гаёк з маладых дрэваў' — Лаг. (Варлыга), мацяроз м. 'гай каля хаты' — мясц. (ЭСБМ), чысцядзь ж. 'гай сярод лесу' — Віц. р. (Станкевіч); гай у полі: пасека ж. — Жытк. (ТС), клачок м. — мясц. (Мат. апыт.), аберац м. — Івац. (ЖНС); ляда ж. 'чубок лесу сярод поля' — Мядз. (ДАБМ); гай на высокім месцы: наспа ж. — Віц. р. (Мат. апыт.), гараватка ж. — Пол., Ушацк. (Мат. апыт.), купа ж. 'гай з адной
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 658 ▶