лыга); дробны лес, годны на жэрдзе: жардзё н., жэрднік м., жардзёўнік м., кручча н. — Слаўг. (Мат. апыт.), драбясцё н., латнік м. — мясц. (Насовіч), кроква ж. — Краснап. (Мат. апыт.).
Засохлы на пні лес: сухастой м. — Лёзн., Докш., Чэрв., Гл., Жытк., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Янкоўскі), сухастоіна ж. — Пух. (Мат. мін.-мал.), сухапастой м. — гродз.-бар. г., Лаг., Чэрв. (СПЗБ, Сл. Гродз., Варлыга, Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік), сухалес м. — мясц. (Станкевіч), сухалессе н. — зах. з. (Мат. апыт.), сухавіна ж., суховіна ж. — Лельч. (Мат. Гом.), усох м. — Слаўг. (Мат. апыт.), сушнік м. — Чэрв., Маст. (СПЗБ, Шатэрнік), сушняк м. — Слаўг., Асіп. (СПЗБ, Мат. апыт.), суш м. — мясц. (Насовіч), сухаверша н. зборн. 'лес, дзе многа сухіх вяршынь' — Ганц. (СПЗБ).
Паламаны бурай, ветрам лес: поваль ж. — Слаўг., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Мат. апыт.), павал м. — мясц. (Ластоўскі), валіна ж. — Слуц. (Мат. апыт.), валежнік м. — Навагр. (Мат. Гродз.), валюжэўнік м. — мясц. (Станкевіч), валкан м. — Рэч. (Мат. апыт.), ветравал м. — мясц. (ЭСБМ), буравал м. — мясц. (Станкевіч), ветралом м., лесалом м. — мясц. (Ластоўскі), ламы мн., зламы мн. — Слаўг. (Мат. апыт.), вывертка ж. — мясц. (Ластоўскі), лёгаў м., легліна ж., легля ж., лоск м. — Слаўг. (Мат. апыт.).
Ліставы лес: лісцёўнік м. — Карм. (Мат. Гом.), лісцвянік м. — Гом. р. (НЛГ), ліставы лес — Навагр. (Мат. апыт.), чарналессе н. зборн. — Жытк., Стол. (ТС), чарналесіца ж. — Слаўг. (Мат. апыт.), чарналес м. — Рэч., Стол. (ТС, Мат. апыт.), чорны лес — спарадычна ўсх.-Маг. р., Стол. (ТС, Мат. апыт.), бор чорны — мясц. (Мат. апыт.), дуброва ж. — пал. р., Старадарож. (Мат. апыт.), луг м. 'лісцёвы лес на абалоні' — Маг. р., пал. р. (ЭСБМ, Мат. апыт.), лес м. 'вільготны лісцёвы лес' — усх.-пал. р. (ЭСБМ).
Змешаны лес: бор м. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.), дуброва ж. — спарадычна ўсх.-маг. р.,
82 👁