Старонка 340
◀ / 658 ▶
дымі дрэўцамі' — Пух. (СЦБ), абсевак м. 'абнасенены ўчастак лесу' — Слаўг. (Мат. апыт.), асеча ж. 'участак лесу сярод высечкі' — Слаўг. (Мат. апыт.), кудравіна ж. 'рог лесу, які адыходзіць ад асноўнага масіву' — Маладз. (СЦБ); выгаралы ўчастак лесу: гарэлік м. — Докш. (Мат. апыт.), пажарына ж. — Карэл. (ЖНС). Стары лес: старалес м. — Паст. (СПЗБ), старалесіца ж. — Стол. (ТС), старадзярэўе н. — Жытк., Стол. (ТС), старадзярэвіца ж. — Стол. (ТС), старадрэвіца ж. — Жытк. (Мат. апыт.), старадрэвіна ж. — Слаўг. (Мат. апыт.), выстай м. — Слаўг. (Мат. апыт., ЭСБМ), галавач м. — Ваўк. (Сцяшковіч, Мат. апыт.), перастой м. 'стары, смалісты без абалоні лес' — Слаўг. (Мат. апыт.), бор м. 'высокі стары лес з розных парод' — спарадычна паўдн.-усх. з. (Мат. апыт.). Малады, звычайна дробны лес: маладняк м. — агульн., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз., Каспяровіч, Шатэрнік, ЭСБМ, Мат. апыт.), маладняг м., маладнях м. — Смарг., Ашм., Іўеў. (ЭСБМ, СПЗБ), малазняк м. — Астр. (ЛАБНГ), маладняча н. зборн. — Буда-Каш. (Мат. Гом.), маладнік м. — спарадычна заходняя частка паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Мат. Гродз.), маладзіна ж. — Карэл., Маст. (СПЗБ, ЭСБМ), маладзена ж., маладзён м. — Слаўг. (Мат. апыт.), моладзь ж. — Маладз. (Мат. апыт.), вобмаладзь ж. — Старадарож. (ЛАБНГ), вотмаладзь ж. — Жытк., Стол. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), маложа ж. — спарадычна Віц. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч, ЭСБМ), малады лес — зах.-пал. г., спарадычна Гом. р., спарадычна ўсх.-маг. р., спарадычна паўн.-зах. з., Бабр. (ЛАБНГ), маларост м. — Слаўг. (Мат. апыт.), параснік м. — віц.-маг. г. (акрамя усх.-маг. р.), Лаг., Капыл. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч), параснічак м. — Калінк. (Мат. апыт.), пароснік м., пароснічак м. памянш. — Лёзн. (Насовіч, Мат. апыт.), парасля ж. — гродз.-бар. г., Ушацк., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ), параслі мн. — Шчуч. (Сл. Гродз.), порасля ж. — Бабр., Стол., Лельч. (ЛАБНГ, ЖС,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶