барок м. памянш. — Слаўг., Раг., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.), луг м. — Віц. р. (Мат. апыт.), лом м. — Віц. р. (ЭСБМ), чашча ж. 'чысты, гонкі, тоўсты лес адной пароды' — Лёзн. (Мат. апыт.), абсевак м. 'лес-самасейка' — Слаўг. (Мат. апыт.), сеянка ж. 'пасеяны лес' — Стол. (Мат. апыт.), чапыжнік м. 'каржакаваты лес, які дрэнна расце' — Слаўг. (Мат. апыт.), сахран м. 'лес, пакінуты расці на доўгі тэрмін' — Віц. р. (Каспяровіч), лясенства н., край м. 'вялікі лясны масіў' — Слаўг. (Мат. апыт.); вялікі векавы лес, звычайна густы, непраходны: пушча ж. — агульн. (ТС, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік, Мат. апыт.), лясішча н. — Гом. р. (НЛГ), балота н. — Віц. р., Смален. р. (Каспяровіч, Дабравольскі, Мат. апыт.); густы лес: гусцяк м. — Астр. (Сл. Гродз.), густы лес — Слон. (Мат. апыт.), пагудасты лес — мясц. (Ластоўскі), непрахадзімы лес — Мядз. (Мат. мін.-мал.), ваўкаўня ж. — Стол. (ТС); запаведны лес: запрэтнік м. — Арш. (Мат. апыт.), заказнік м. — Пух. (Шатэрнік); рэдкі лес, які чаргуецца з палямі, палянамі: пералесак м. — Крыч., Слаўг., Шчуч., Нясв. (Мат. апыт.), пралесак м. — Віц. р. (Каспяровіч); палуж ж. 'рэдкалессе каля рэк' — мясц. (Станкевіч), лагоўе н. 'лес у лагчыне' — Барыс. (Станкевіч); балоцісты лес: балота н. — Віц. р. (Каспяровіч), балоцішча н. — Смален. р. (Дабравольскі), багон м. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.), алёс м. — Гродз., Маз. (ГЧ, Цыхун, Станкевіч), альса ж., альссе н. зборн. — мясц. (Станкевіч); рамень м. 'вялікі балотны лес' — Крыч. (Мат. апыт.), луг м. 'забалочаны лес, парослы травой' — пал. р. (Мат. апыт.); лес, парослы мохам: імшар м., імшарына ж. — зах. з. (Мат. апыт.), імшарнік м. — Нясв., Светлагор. (Мат. апыт.); ляда ж. 'сухадольны лес' — усх.-пал. р. (ДАБМ, ЭСБМ), ляда ж. 'цёмны лес без травы' — Лаг. (ДАБМ), наспа ж. 'лес, які расце на ўскраіне поля' — мясц. (ЭСБМ), крутаяр м. 'лес на абрыве' — Лоеў. (Мат. Гом.), сумесніца ж. 'лес, якім карыстаюцца сумесна некалькі вёсак' — Валож. (Мат. мін.-мал.), купак м. 'участак лесу з аднастайнай расліннасцю' — зах.-пал. г. (Мат. апыт.), баравіна ж. 'участак лесу, парослы мала
78 👁