Старонка 331
◀ / 658 ▶
Дзядоўнік Густы зараснік расліны дзяды. дзядоўнік м. — Люб. (Мат. апыт.), дзяды мн. — Слаўг. (Мат. апыт.), брылёўнік м. — Беш. (Каспяровіч, Мат. апыт.). Дубняк Малады дубовы зараснік. дубняк м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.), дубеняк м. — Калінк. (ЛАБНГ), дубнях м. — Ашм., Смарг. (ЛАБНГ), дубнёх м. — Валож. (ЛАБНГ), дубнік м. — асн. мас. г., пераважна цэнтральная частка паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. апыт.), дубнік м. — паўн. р., спарадычна ўсх.-маг. р. (ЛАБНГ, Юрчанка, Мат. апыт.), дубоўнік м. — Шум., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ), дубіна м. — спарадычна зах.-пал. г., гродз.-бар. г., Рэч. (ЛАБНГ, НС, Сцяцко, Мат. апыт.), дубіна ж. — Валож., Лельч. (ЖС, Мат. апыт.), дуб'ё н. — паўн. р. (СПЗБ, НС), дуб'е н. — Стол., Лельч. (ТС, ЖС), дуб'е н., дуб'я н. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Юрчанка), дубаўе н. — Маз. (ГЧ), дубы мн. — Стаўб. (Мат. апыт.), дубкі мн. — Гродз., Кобр. (ЛАБНГ), маладыя дубкі — Хоц. (ЛАБНГ), дубочкі мн. — Іўеў. (ЛАБНГ), дуброва ж. — Акц. (ЛАБНГ), дуброўка ж. — Бераст. (ЛАБНГ), дубоўка маладая — Іўеў. (ЛАБНГ). Ельнік Малады зараснік елкі. ельнік м. — асн. мас. г. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гродз., Бялькевіч, Мат. апыт.), елнік м. — Пін. (ЛАБНГ), яльнік м. — Навагр. (Мат. Гродз.), яльняк м. — спарадычна Паням. р., Мін., Лоеў. (ЛАБНГ, СПЗБ), (маладая) ельніна ж. — Маст. (ЛАБНГ), ельня ж., елна ж. — Слаўг. (Мат. апыт.), (маладая) елка ж. — спарадычна цэнтр. з., Гарад. (ЛАБНГ),
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 658 ▶