Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
ягады мн. — пераважна агульн. (Сл. Гродз., ГЧ, Шаталава, Мат. апыт.), ягада ж. — Іўеў., Буда-Каш., Смален. p. (Мат. Гом., Мат. Гродз., Дабравольскі), буба ж. дзіц. — Кам. (ЖНС), збіркі мн. 'ягадныя расліны, якія засталіся неабабранымі' — Гродз. (ЖНС), мамаранкі мн. 'ягадныя расліны, якія даюць мала ўраджаю' — Гродз. (Сл. Гродз.), воўчыя ягады 'ягадныя расліны, плады якіх нельга есці' — Слон., Стол., Жытк. (TC, Мат. апыт.). 3.2 НАЗВЫ ГРУП РАСЛІН I ГРЫБОЎ Агрэстнік Кусты агрэсту агрэстнік м., агрэснік м., агрыснік м. — у межах назвы расліны агрэст (ЭСБМ), агрыстнік м. — мясц. (Насовіч), агрэст м. — Глыб., Леп., Старадарож. (Мат. апыт.), агрэст м. — Люб., Драг., Пін. (Мат. апыт.), яграснік м., ягрыснік м. — Маг. p., усх.-маг. p., Смарг. (Бялькевіч, Станкевіч, Мат. апыт.), ягрэст м. — Мсцісл. (Мат. апыт.). Аернік Зараснік aepy. ёрнік м. — Гл. (Янкоўскі, Мат. апыт.), aip м. — Глыб., Леп., Мсцісл., Люб. (Мат. апыт.), явар м. — усх.-маг. p. (Мат. апыт.), яварышча н., яварнішча н. — Слаўг. (Мат. апыт.), ярай м. — Рэч. (Мат. апыт.), ярый м. — Жлоб. (Мат. апыт.), свойскі плісняк — Драг. (Мат. апыт.), пляшняк м. — Пін. (Мат. апыт.), плёшнік — Жытк., Стол. (Мат. апыт.), курдбунік м. — Маг. p. (Мат. апыт.), нюнькі мн. — Чач. (Мат. апыт.). Ажыннік Кусты, зараснік ажын. 11 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўба, курдбўнік
3 👁
 ◀  / 658  ▶