Куст
Нізкарослая дравяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы; травяністая расліна, сцябліны якой растуць пучком.
куст м., кусцік м. памянш., кусток м. памянш., кусточак м. памянш. — агульн., зах.-пал. г. спарадычна, Беластоц. р., Вілен. р., Латгал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч, Шаталава, Юрчанка, Янкова, ЭСБМ, Мат. апыт.), корч м., корчык м. памянш. — зах.-пал. г., паўдн.-зах. д., спарадычна сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ДСБ, ГЧ, ЖС, ЖНС, З нар. сл.), карчак м. — спарадычна Гродз. р. (ЛАБНГ, З нар. сл.), курган м. — Беш., Чашн. (Каспяровіч); асобны куст, корч гародніны: каліва н. — Сен., Ваўк., Лоеў. (Мат. Гродз., Каспяровіч, Янкова), гранка ж. — Мядз. (СЦБ), грозень — Лаг. (СЦБ); куст бульбы: каліва н. — асн. мас. г. (акрамя сл.-маз. г.), зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў), былiна ж. — Рас. (ЛАБНГ), гняздо н. — Віц. р. (ЛАБНГ), гранка ж. — Тал. (ЛАБНГ), грузно н. — Віц. (ЛАБНГ), грозень м. — Лаг. (Мат. мін.-мал.), корань м. — Брасл., Іўеў., Хоц. (ЛАБНГ), цявіна ж. — Капыл. (ЛАБНГ), цяўвіна ж., цівіна ж., цяцівіна ж. — Чэрык. (ЛАБНГ), цяціўка ж. — Арш., Дубр. (ЛАБНГ); куст, корч цыбулі: гразно н. — віц.-маг. г., Докш., Віл. (ЛАБНГ, Шаталава), гразён м. — Докш. (СПЗБ), гранка ж. — спарадычна паўн. р. і паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мін.-мал., Шаталава), гняздо н. — Клім. (ЛАБНГ), галоўка ж. — Лельч. (ЛАБНГ), кароўка ж. — Ашм. (Мат. мін.-мал.), каліва н. — Лаг. (ЛАБНГ), карчук м. — Карэл. (ЛАБНГ), курган м. — Паст. (ЛАБНГ), корань м. — Гродз., Бяроз. (ЛАБНГ), клычок м. — Маладз. (Мат. мін.-мал.), шып м. — Навагр. (ЛАБНГ), лукно н. — мясц. (Ластоўскі), кеча ж. — Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЭСБМ), цыбуліна ж. — Брасл. (СПЗБ).
Лішайнік
Расліна ніжэйшага тыпу, якая складаецца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм.
73 👁