Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
малачай м. — паўдн.-усх. з. (ЭПБ, Мат. Гом.), малачняк м. — Хойн., Лоеў., Браг. (Мат. Гом.), маладчак м. — Буда-Каш., Гом., Рэч. (Мат. Гом.), маладчай м., малакан м. — Буда-Каш. (Мат. Гом.), малайчак м. — Калінк. (Мат. Гом.), малочнік м. — Ушацк. (Яшкін), малачанка ж. — Рэч. (Мат. Гом.), гарчак м. — Клім., Краснап., Жытк. (Яшкін), гаркач м. — Бярэз., Мсцісл. (Яшкін), гаркуш м. — Маг. p. (Насовіч, Яшкін), гаркуша ж. — Мін. p., Маг. p., Калінк. (Мат. Гом., Яшкін), карова ж. — Кам. (ЭСБМ, ЖС, Яшкін), кароўка ж. — Паст. (ЖС, ЭСБМ), каровяха ж. — Драг., Іван. (ЖС, Яшкін), карбунік м., рудачка ж., руды прым. — Ушацк. (ЖС, Яшкін), благушка ж. — Маг. (Бялькевіч, Насовіч), бялянка ж. — Лёзн. (Каспяровіч, Насовіч), паддубка ж. — Лельч. (Яшкін), паддубянка ж. — Мсцісл. (Яшкін), паддубнічок м. — Клім. (Яшкін), рудзяк м. — Лаг. (Яшкін). Масляк Ядомы губчасты грыб з жоўта-карычневай шапкай, пакрытай сліззю. масляк м., маслячок м. памянш., маслякі мн. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС, H. сл-сць, ГЧ, ЭПБ, Шатэрнік, Станкевіч, Растаргуеў, Янкоўскі, Яшкін, Мат. апыт.), маслюк м., маслюкі мн. — паўд.-зах. д., сярэд.-бел. г., Мёр., Леп., Кам., Брэсц., Беластоц. p. (СПЗБ, ТС, ЖС, ГЧ, Сл. Гродз., СЦБ, НЛГ, Янкова, Цыхун, Яшкін, Мат. апыт.), маслюка ж. — Кам., Брэсц. (ЛАБНГ, ЖС), маслёк м. — Драг. (ЖС, ЭСБМ), маслёнік м. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. Гом., Мат. мін.-мал., Янкова, Яшкін), маслёнок м. — Віц., Дубр., Мін., Рэч. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Яшкін), маслян м. — Барыс. (СЦБ, Н. сл-сць), маслянік м. — Беш., Гродз., Гом. (ЛАБНГ, Яшкін), маслянка ж. — Сен., Бял., Шкл., Мсцісл., Чэрык. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Яшкін), масляй м. — Гл. (Яшкін), маслят м. — Стаўб., Гом. (ЖС), масляты мн. — Паст., Тал., Навагр., Касц. (ЖС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

благўшка, гаркўш, гаркўша, карбва, карбўнік, маслячбк, паддубнічбк, паддўбка, рўдачка
0 👁
 ◀  / 658  ▶