Жытк. (TC), дапрызыўнік м. 'кактус, які цвіце вясной i восенню (калі прызываюць у армію)' — Маз. (ГЧ). Календула, гл. Наготкі. Канатнік, гл. Абутылон. Колеус Дэкаратыўная расліна з цёмна-чырвоным, амаль норным лісцем. кратука ж. — Слаўг., Лоеў., Ветк., Чач. (Мат. Гом., Янкова, Мат. апыт.). Крокус, гл. Шафран. Лілея Дэкаратыўная клубневая расліна з буйнымі кветкамі рознага колеру i формы. лілёя ж. — агульн. (СПЗБ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Бялькевіч, Мат. апыт.), алілёя ж. — Буда-Каш. (Мат. Гом.), лялёя ж. — Гом. p. (Кісялеўскі, Насовіч), лі'лія ж. — агульн. (СПЗБ, ЖС, Янкова, Сцяцко, Мат. апыт.), лілёй м. — Лоеў. (Янкова). Лілея беласнежная: лілёя ж. — мясц. (Ластоўскі), макаўка ж. — Лоеў. (Янкова). Лілея мартагон, або царскія кучары: пачканое м. — Чэрв. p. (Шатэрнік), саранка ж. — мясц. (Ластоўскі), рэхлікі мн. — Гродз. p. (Кісялеўскі, Bepac), кульчыкі мн. — Гродз. p. (Кісялеўскі), звончыкі мн. — Гродз. p. (Кісялеўскі), галубтыя званочкі — мясц. (ЭПБ), лілёя палявая — Віц. p. (Кісялеўскі), мужаскае сэрца — Стол. (ЛП). Лілея чырвонага колеру (магчыма адзін з гатункаў віда мартагон): казка ж. — Гом. p. (Кісялеўскі), царска(я
Дадатковыя словы
кратўка, кўльчыкі, лілія, мўжаскае
11 👁