Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
альяс м. — мясц. (ЭСБМ), аліос м. — мясц. (Насовіч), алівэс м. — Сен. (Каспяровіч), альвас м. — Мёр., Валож. (СПЗБ, ЖС, НС, СЦБ, Ластоўскі), альвэс м. — мясц. (Станкевіч), сталётнік м. — Мёр., Слон., Мсцісл., Слаўг., Касц. (ЖС, Мат. апыт.), стагадун м. — Шчуч. (Сл. Гродз.), бальсан м. — Слон. (Мат. апыт.), большом м. — Слон. (Мат. апыт.), вальсом м. — Вілен. р. (СПЗБ), бадан м. — Зэльв. (Сцяцко), калючы вазон — Драг., Стол., Жытк. (ТС, Мат. апыт.), разам м. — Стаўб. (ЖС). Амарант, гл. Аксамітнік. Антарынум, гл. Ільвіны зеў. Астра Дэкаратыўная расліна з белымі, фіялетавымі, блакітнымі i сінімі адзіночнымі буйнымі кветкамі белага, чырвонага, жоўтага або сіняга колеру. астра ж. — агульн. (ЭСБМ, ГЧ, Мат. апыт.), dŭcmpa ж. — Жытк. (ТС), гайстра ж. — Лоеў. (Янкова), катрынкі мн. — Бяроз. (ДСБ), кацярынкі мн. — Бяроз. (ДСБ), к рижанка ж. — Брэсц., Нараўл. (ДСБ, ЭСБМ, Мат. Том.), тарэлачка ж. — Буда-Каш., Ельск., Лоеў. (Мат. Том.), раструха ж. — Гродз. (Верас). Ахіменес мексіканскі Пакаёвая расліна з буйнымі светла-блакітнымі, ружовымі або пурпуровымі кветкамі. удовушка ж. — Люб. (Мат. апыт.). Бальзамін Дэкаратыўная расліна з кветкамі рознага колеру ca шпоркай i плодам-каробачкай, якая ад дотыку трэскаецца. бальзамін м. — мясц. (ЭСБМ), бальзаміна ж. — Астр. (ЭСБМ, Мат. Гродз.), бальзамёнка ж. — Буда-Каш. (Мат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

растрўха, стагадўн
7 👁
 ◀  / 658  ▶