Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
лён м. — агульн. (СПЗБ, ЛП, ТС, Мат. Гродз., ГЧ, Насовіч, Шатэрнік, Каспяровіч, Бялькевіч, Bepac, Сцяцко, Станкевіч, Кісялеўскі, Юрчанка, Сцяшковіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), лянок м. памянш. — мясц. (Ластоўскі), лёнчык м. памянш. — мясц. (Ластоўскі). Гатункі ільну: лён-даўгунец: вялічак м. — Маз. (ГЧ), ввлькалён м. — Зэльв., Пін. Малар. (НЛ, ДСБ, ЛП, ГЧ, Сцяцко), ддужык м. — Лоеў. (Янкова), казак м. — зах.пал. г. (ЛП), лён-даўганёц — Слон. (Мат. апыт.). Лён-кудраш: лён-кудриш — Стаўб. (Мат. мін.-мал.), кудрач м. — Уздз. (СЦБ), кудравёц м. — Драг., Лях. (ЛП, ДСБ). Іншыя гатункі: лён-чарнуха — Леп. (Мат. апыт.), паўтарнік м. — Шум. (СПЗБ). Лубін Стручковая расліна з ярка-жоўтымі пахучымі або сінімі, фіялетавымі, ружовымі ці белымі непахучымі кветкамі. лубін м. — сярэд.-бел. г., паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (СПЗБ, ЛП, Мат. Гродз., Сл. Гродз., Шатэрнік, Бялькевіч, Bepac, Кісялеўскі, Сцяцко, Мат. апыт.), лют'н м. — паўдн.-зах. д. (Мат. Гом., ГЧ, Кісялеўскі), ліпін м. — Латгал. p. (СПЗБ), лугін м. — Брэсц. (ДСБ). Люцэрна Кармавая расліна з кветкамі ад светла-бэзавага да цёмна-фіялетавага колеру. Люцэрна пасяўная: люцэрна ж. — Гродз. р., Гом. p., Мсцісл., Стол. (ЛП, Мат. Гродз., Кісялеўскі, Bepac, Бялькевіч), люцэрна сёўная — Маг. р. (Кісялеўскі), лячуха ж. — Гродз. p. (Кісялеўскі), мядуніца ж. — мясц. (Ластоўскі), мядунка ж. — Гродз. p. (Кісялеўскі), мядзеліна ж. — мясц. (Ластоўскі), гарох вдучы — Стол. (ЛП), ві'ка ж. — Лун. (ЛП
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вдўчы, віка, ддўжык, лютн, лячўха, лён-кудрйш, лён-чарнўха, лўбін, лўгін, мядўнка
2 👁
 ◀  / 658  ▶