(ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. апыт.), кленіна ж. — Навагр. (Сцяшковіч).
Віды клёна: палявы клён — Віц. р. (Кісялеўскі), паклён м. — Жытк. (ТС), чарнаклён м. 'клён татарскі' — Віц. р. (Кісялеўскі), явар м. 'ілжэплатанавы клён' — Гродз. р. (Кісялеўскі).
Ліпа
Лісцёвае дрэва з сэрцападобнымі пілаватымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі.
ліпа ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Каспяровіч, Сцяшковіч, Мат. Гом., Верас, Кісялеўскі, Дабравольскі, Янкова, ГЧ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), ліпка ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт), ліпа ж. — Паням. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЭСБМ, Мат. апыт.), ліпіна ж. — усх. з., пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Мат. апыт.), ліпіна ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў), ліпавіна ж. — Гродз. р. (Сцяшковіч), ліпнік м. — Маг. р. (Кісялеўскі), ліп'е н. зборн. — Смален. р. (Дабравольскі), лут м. 'маладая ліпа' — асн. мас. г. (ЭСБМ, Сл. Гродз.), луток м. памянш. — асн. мас. г. (ЭСБМ).
Лістоўніца
Хвойнае дрэва з мяккай, ападаючай на зіму ігліцай і цвёрдай, моцнай драўнінай.
загранічная ёлка — Віл. (СЦБ), заморская ёлка — Верхнядзв. (СПЗБ), мудрадрэва н. — Віц. р. (Каспяровіч, ЭСБМ), мудрае дзерава — Кобр. (Мат. апыт.), мадрына ж., мандрына ж. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ), мандра ж. — Жытк. (ТС), хвоя ж. — мясц. (Ластоўскі), хвойка ж. — мясц. (Ластоўскі), явар м. — Драг. (Мат. апыт.).
75 👁