Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Шышняк каласавы: шышняк м., балдтныя шышачкі — Маг. p. (Кісялеўскі). Эладэя Расліна з дробнымі ружаватымі кветкамі, зарасці якой засмечваюць вадаёмы. маўра ж. — Вілен. p. (СПЗБ), вадзяная чума (зараза) — мясц. (ЭПБ). 1.6. СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫЯ ТРАВЯНІСТЫЯ РАСЛІНЫ Авёс Злакавая расліна з мяцёлкай каласкоў. авёс м. — агульн. (АЛА, ДАБМ, ЭСБМ, ТС, СЦБ, ГЧ, Сл. Гродз., Мат. Гродз., ЛП, Bepac, Кісялеўскі, Бялькевіч, Юрчанка, Ластоўскі, Станкевіч, Янкова), гавёс м. — Віц. p., Гродз. p., Драг. (СПЗБ, Мат. Гродз., Ластоўскі, Кісялеўскі, Bepac), авясёц м. памянш. — Мсцісл. (Бялькевіч), авёс (увэс) м. — Драг. (СПЗБ), шавіль м. — Смален. p. (Kiсялеўскі), шакіль м. — Смален. p. (Кісялеўскі), казак м. 'гатунак высокаўраджайнага аўса' — Зэльв., Бяроз. (ЛП, Сцяцко), грывач м. 'гатунак аўса з тоўстымі каласамі' — Зэльв., Слон. (Мат. Гродз., Сцяцко), грывак м. 'гатунак скараспелага аўса' — Валож., Астр. (СПЗБ, Мат. Гродз.), сямік м., семічок м. памянш. 'авёс, які пасеялі на сёмым тыдні пасля Вялікадня' — мясц. (Насовіч), асъмак м. 'авёс, які пасеялі на восьмым тыдні пасля Вялікадня' — мясц. (Насовіч). Пусты авёс: шатрак м. — Слон. (Мат. Гродз.), аўадк м. — Мін. р. (Кісялеўскі), аўсюг м. — Маг. р. (Кісялеўскі), авёс дзШ — Маг. р. (Кісялеўскі). Агурок Агародная расліна з паўзучым сцяблом i зялёным прадаўгаватым плодам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 658  ▶