ватай формы груша' — Люб. (Мат. апыт.), цытрынаўка ж. 'невялікая салодкая круглаватай формы груша' — Драг. (Мат. апыт.), цэнтрыкоўка ж. — Навагр. (Мат. апыт.).
Дуб
Буйное лісцёвае дрэва з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі.
дуб м. — агульн. (АЛА, ТС, ЭСБМ, Кісялеўскі, Верас, Шатэрнік, Сцяшковіч, Сл. Гродз., Янкова, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), дубок м. памянш. — агульн. (Насовіч, ТС, Станкевіч, Мат. апыт.), дубец м. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч), дубянятка н. памянш. — Гом. р. (НЛГ), дубіна ж. — Маст. (СПЗБ), дубініна ж. — Смален. р. (Станкевіч).
Віды дуба: лень-дуб 'дуб, які позна распускаецца' — Жытк. (ТС), лянівы дуб — Стол. (ТС), нелень м. 'дуб, які не скідае лісце на зіму' — Жытк., Хойн., Рэч., Лоеў. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ), нялень м. — усх.-пал. р. (ЭСБМ), нелін м. — Жытк. (ТС), нялін м. — Лельч. (ЖС, ЭСБМ), глухі дуб 'дуб, які не скідае лісце на зіму' — Стол. (ТС), лядны дуб 'дуб з цвёрдай драўнінай' — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ), летнік м. 'дуб з цвёрдай драўнінай' — Гродз. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ), лёгкі дуб 'дуб, які скідае лісце ўвосень' — Слон. (Мат. апыт), мікольнік м. — Гродз. р., Маг. р., Лельч. (ЖС, Сцяшковіч, Мат. Маг.), какора ж. 'нізкі разгалісты дуб на балоце' — Стол. (ЭСБМ), крэпкі дуб 'позна распускаецца, не скідае на зіму лісце' — Слон. (Мат. апыт.).
Елка
Вечназялёнае хваёвае дрэва з конусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі.
ёлка ж. — цэнтр. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, АЛА, Каспяровіч, Кісялеўскі, Шатэрнік, Верас, Сцяшковіч, Растаргуеў, Ластоўскі, Мат. апыт.), ёлачка ж. памянш. — цэнтр. з. (Кас
79 👁