віслуха ж. — зах.-пал. г. (ЭСБМ), вашыўка ж. — Лельч. (ЖС), гнілка ж. 'гатунак грушы-дзічкі' — Гродз. р. (Сцяшковіч), гнілка ж. 'падгнілая груша' — сярэд.-бел. г., паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (СПЗБ, НЛГ, СЦБ, З нар. сл., Мат. Гом., Янкова, Цыхун, Мат. апыт.), гнілушка ж. — Чэрв. (СПЗБ), гніліца ж. 'плод дзікай грушкі' — Жытк. (ТС), грушыца ж. 'гатунак ранніх груш' — Гом. р. (НЛГ), давуха ж. 'даўкая груша' — Жытк. (ТС), дзевіца ж. 'гатунак летніх вялікіх чырвонабокіх груш' — Бых. (ЖНС), дзікая груша 'дзічка' — Навагр. (Мат. апыт.), дзічка ж. 'груша-дзічка' — агульн. (ГЧ, Мат. апыт.), жаўтушка ж. 'жоўтая спелая груша' — Стол. (ТС), жаўтырка ж. 'жоўтая салодкая прадаўгаватая груша' — Люб. (Мат. апыт.), зімавуха ж. 'гатунак позніх груш' — Жытк. (ТС), зімуха ж. 'гатунак позніх груш' — Стол. (ТС), іллінка ж. 'гатунак груш, якія паспяваюць к Ілліну дню' — Маг. р. (Насовіч, Юрчанка), камяніца ж. 'гатунак груш з цвёрдай сярэдзінай' — Жытк. (ТС), камянка ж. 'гатунак груш з цвёрдай сярэдзінай' — Стол (ТС), касцянка ж. 'гатунак груш, у якіх многа дробненькіх костачак' — Гом. р., Дзярж., Гл. (СПЗБ, Янкоўскі, Кісялеўскі), крымка ж. — Лоеў. (Мат. Гом.), лежанка ж. 'груша, якая пэўны час ляжала' — Гом. р. (НЛ., ЖНС), лесавушка ж. 'лясная дзікая груша' — мясц. (Станкевіч), лясоўка ж. 'лясная дзікая груша' — Карэл. (Сл. Гродз.), лімонка ж. — Браг. (Мат. Гом.), малгажатка ж. — Нараўл. (Мат. Гом.), мучанка ж. — Мядз. (СЦБ), памаранчоўка ж. — Гродз. р., Брасл. (Сцяшковіч, СПЗБ, ЭСБМ), паненка ж. — Стол. (ТС), панна ж. — Жытк., Калінк., Нараўл. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ), рабеніца ж. — Жытк. (ТС), рэпанка ж. 'гатунак груш сярэдняй велічыні' — Жытк. (ТС), сапяжанка ж. — Віц. р., зах.-бран. р., Сен., Дзятл., Гл. (Сл. Гродз., Каспяровіч, Янкоўскі, Растаргуеў, Станкевіч), сапяжынка ж. — Маг. р. (Насовіч), смалянка ж. 'гатунак асенніх груш' — Жытк., Лоеў. (ТС, Мат. Гом.), спасаўка ж. 'гатунак груш, якія паспяваюць у спасаўку' — Мёр., Жытк. (ТС, ЖНС), спасоўка ж. — Карэл. (З нар. сл.), хунтоўка ж. 'гатунак вялікіх салодкіх груш' — Стол., Лельч., Нараўл., Добр. (ТС, Мат. Гом.), цукроўка ж. 'невялікая салодкая кругла-
78 👁