ракіта ж. (на большай частцы тэрыторыі Беларусі так называюць расліну, якая мае кустова-дрэвавы характар; на поўдні — гэта нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі і вузкім лісцем) — агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.), ракіціна ж. — Іўеў., Старадарож., Свісл, Ветк. (СПЗБ, Шаталава, Мат. Гом.), ракітнік м. 'ніцая лаза' — Паням. р. (Верас), жылвіца ж. — Брасл., Латгал. р. (СПЗБ), жулвіца ж. — Брасл. (СПЗБ), жульіца ж. — Латгал. р. (СПЗБ), жылвіць ж. — Вілен. р. (СПЗБ), жылвічына ж. — Брасл. (СПЗБ), жылвічнік м. — Латгал. р. (СПЗБ), зяновец м. — Мін. р. (Кісялеўскі), заноўнік м. — Мін. р. (Кісялеўскі), малакіта ж. — зах.-пал. г. (ЭСБМ, НЛ), молаж ж. — Нараўл. (ГЧ), мурава ж. — зах. з. (Яшкін), ракаўнік м. — Стол. (ТС), шаўлюга ж. — мясц. (Ластоўскі), шалюга ж. — мясц. (Ластоўскі), шылег м. — Лоеў. (Янкова), шылега ж. — Маз. (З нар. сл.), шыльга ж. — Браг. (Мат. Гом.), шылега ж. — Петр., Ельск., Лоеў. (Мат. Гом.), шыляга ж. — Петр., Ельск., Лоеў. (Мат. Гом.), шыгалле н. зборн. — Карм., Гом. (Мат. Гом.), сілега ж. — Пін., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, ДСБ), сіляжына ж. 'адзін куст' — Стол. (ТС).
Вярба казіная, гл. Брэднік.
Граб
Лісцёвае дрэва або куст з гладкай шэрай карой і буйным зверху цёмна-зялёным, знізу больш светлым лісцем.
граб м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Станкевіч, Янкова, Ластоўскі, Мат. апыт.), грабік м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.), граб (г выбухное) м. — Ашм., Воран. (ЛАБНГ), грабіна ж. — Паням. р., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ), габ м. — Свісл., Пруж. (ЛАБНГ), габа ж. — Астр., Валож., Іўеў. (ЛАБНГ), габіна ж. — Пруж. (ЛАБНГ), каб м. — Кам., Бяроз. (ЛАБНГ), бераст м. — мясц. (Ластоўскі), белы бук м. — мясц. (Ластоўскі).
88 👁